Удзельнікі канцэрта былі з расійскімі сцягамі, расійскай Z-сімволікай, георгіеўскімі стужкамі.

Дзеці, што выступалі, былі ў чырвона-зялёных гальштуках сучаснай беларускай піянерыі, а таксама савецкіх пілотках з зорачкамі.

Свята-Елізавецінскі манастыр вядомы сваімі прарасійскімі акцыямі і падтрымкай расійскай ваеннай агрэсіі. У мінулым годзе Свята-Елізавецінскі манастыр кожны месяц аплачваў аўтамабіль для расійскіх вайскоўцаў.

Святар Андрэй Лемяшонак называў расійскіх акупантаў мучанікамі, а свой манастыр — малітоўнай «крэпасцю» Русі.

Чытайце таксама:

«Я не ведаю, хто і каго выбірае». Праўладны святар Андрэй Лемяшонак спадзяецца, што замест яго нехта прагаласуе

Мошчы «распятага хлопчыка», якога для антысеміцкай прапаганды выкарыстоўвалі нацысты, прывезлі ў Гомель

«У СССР пачалі, а тут працягнулі». Вернікі з розных канфесій Беларусі выказаліся наконт новага закона аб рэлігіі

Клас
0
Панылы сорам
14
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
59