Раней нямецкае выданне Bild пісала, што ЗША, Расія і Нямеччына абмяркоўвалі абмен Навальнага перад яго смерцю, ён нібыта «павінен быў вось-вось выйсці на волю».

«У іх [перамовах] удзельнічалі Масква, Вашынгтон і Берлін. Уладзімір Пуцін хацеў атрымаць расійскага агента Вадзіма Красікава, які сядзеў у турме ў Нямеччыне. Абмяркоўвалася, што ў абмен Пуцін вызваліць Навальнага», — пісала выданне.

Пеўчых гаворыць, што пра абмен дамаўляліся праз знаёмых палітыкаў, праз самых багатых людзей на гэтай планеце, якія ўплываюць на гэтых палітыкаў. 

«Праз сяброў Пуціна, такіх як Генры Кісінджэр (я згадваю яго, у рэшце рэшт, ён мёртвы, і ён усё роўна не дапамог). Але былі тыя, хто дапамагаў, і вельмі моцна. Мы сапраўды спрабавалі ўсё», — гаворыць Пеўчых.

Паплечніца Навальнага заявіла ў роліку, што ім удалося дамовіцца аб тым, каб абмяняць Навальнага і двух грамадзян ЗША на афіцэра ФСБ Вадзіма Красікава, які адбывае пажыццёвы тэрмін за забойства ў Берліне.

Пра гэтага чалавека, не называючы прозвішча, у лютым расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін казаў у інтэрв'ю Такеру Карлсану.

Пуціну ясна сказалі, што адзіны спосаб займець Красікава — гэта абмяняць яго на Навальнага, кажа Пеўчых.

Чаму ж Навальнага не выпусцілі? Пеўчых мяркуе, што Пуцін з нянавісці не мог адпусціць Навальнага. 

«Гэта абсалютна нелагічна, абсалютна ірацыянальна, гэта паводзіны вар'ята мафіёзі. Пуцін звар'яцеў ад нянавісці да Навальнага. Пуцін ненавідзіць яго настолькі моцна, што дзейнічае сабе на шкоду і насуперак уласным рацыянальным інтарэсам.

Урэшце, Пуцін дакладна ведае, што Аляксей Навальны мог бы перамагчы яго. Што Аляксей Навальны — гэта будучыня, а ён, Пуцін, — гэта мінулае.

Пуцін дакладна ведае, што дзякуючы расследаванням Навальнага ён, ягоная эліта, ягоная партыя «Адзіная Расея», ягоныя сябры з ФСБ навекі зганьбаваныя. Дзякуючы Навальнаму Пуцін увойдзе ў гісторыю як баязлівец, карумпаваны чыноўнік, злодзей, які прадаў краіну за залатыя ёршыкі для ўнітаза і вадзяную дыскатэку», — гаворыць Пеўчых.

Чытайце таксама:

Пяскоў: Пуцін не мае дачынення да шантажу маці Навальнага

Буданаў пракаментаваў смерць Навальнага

Цела Навальнага ўсё ж аддалі маці

Юлія Навальная: За вайну ва Украіне Пуціну трэба будзе адказаць

«Гулагу нет» заяўляе, што мае звесткі пра катаванні Навальнага перад смерцю

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
8
Абуральна
6