Беларускі сцяг з гербам «Пагоня» ў віленскай кватэры

Беларускі сцяг з гербам «Пагоня» ў віленскай кватэры

У апошнія месяцы паток беларусаў, якія прыязджаюць жыць у Літву, скарачаецца, гаворыць кіраўнік Дэпартамента міграцыі Эвеліна Гудзінскайце. Паводле яе слоў, магчымымі прычынамі гэтага з'яўляюцца ўзмацненне строгасці працэдуры ўезду замежнікаў, а таксама змена прыярытэтаў літоўскіх працадаўцаў, піша Delfi.lt.

«Па звестках на гэты месяц, у Літве пражываюць 224,8 тыс. замежных грамадзян, з іх 62474 — грамадзяне Беларусі. Колькасць беларускіх грамадзян, якія прыбываюць у Літву, за апошнія некалькі месяцаў некалькі зменшылася — тэмпы замарудзіліся, калі параўноўваць з пачаткам мінулага года«, — сказала Э. Гудзінскайце.

З лістапада 2022 года, калі расіян і беларусаў абавязалі запаўняць спецыяльную анкету і выказаць сваё меркаванне наконт расійскай агрэсіі ва Украіне, 2041 грамадзянін гэтых краін быў прызнаны пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы. З іх 1644 беларусы, 397 расіян.

Чытайце таксама:

«Вось і вісіць кватэра баластам: крэдыт — 1800 рублёў на месяц». Айцішнікі расказалі пра кінутыя ў Беларусі кватэры

Лукашэнка павіншаваў літоўцаў, а не кіраўніцтва з нацыянальным святам і панаракаў на спыненне эканамічных сувязяў

У Літве прапанавалі пазбаўляць дазволаў на жыхарства беларусаў, якія часцей чым раз на месяц ездзяць на радзіму

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
4