Прычыны смерці пакуль невядомыя. 

Андрэй Александровіч працаваў для выданняў «Белорусская деловая газета», DW, а таксама быў галоўным рэдактарам газеты «Беларусы і рынак».

У маі 2022 года Андрэй Александровіч быў затрыманы. Яго выпусцілі пад падпіску аб неразгалошванні. Ён праходзіў сведкам па справе дырэктара выдання Канстанціна Залатых. 

Канстанціна Залатых судзілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, уключна з абразай Лукашэнкі і распальваннем сацыяльнай ды іншай варажнечы, яго прыгаварылі да 4 гадоў зняволення.

Андрэй Александровіч выехаў з Беларусі ў другой палове 2023 года і знаходзіўся ў Варшаве, піша reform.by.

Сябры журналіста адкрылі збор сродкаў для дапамогі ягонай сям'і. 

Чытайце таксама:

Памёр былы начальнік калоніі «Віцьба» Аляксей Старавойтаў. Яму было 47 гадоў

Ва ўзросце 61 года памёр ксёндз Ян Гавэцкі

У турме памёр палітвязень Ігар Леднік

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
40
Абуральна
1