Раней у дзіцячых садках, школах і іншых сацыяльных установах, а таксама гатэлях батарэі ўключалі пры сярэднясутачнай тэмпературы плюс 10°C на працягу пяці дзён. Згодна з новай пастановай, ацяпленне з'явіцца пры такой жа тэмпературы на працягу трох сутак.

Тое ж тычыцца і кватэр. Раней былі патрабаванні ніжэй за 8°C на працягу пяці сутак. Зараз будуць уключаць праз тры дні.

У грамадскіх і адміністрацыйных будынках застаецца правіла падключэння пасля ўзгаднення з энергазабеспячальнай арганізацыяй пасля ўключэння ацяплення ў жылых дамах.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0