Фота: t.me/tsikhanouskaya

Фота: t.me/tsikhanouskaya

Мэтай візіту аб'яўлены ўдзел у мерапрыемствах з нагоды другой гадавіны паўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, а таксама правядзенне сустрэчаў з шэрагам украінскіх палітыкаў.

«Прыехалі па запрашэнні Вярхоўнай Рады. Будзем сустракацца з прадстаўнікамі Офіса прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, дэпутатамі Рады, а таксама з дэпутатамі еўрапейскіх парламентаў, якія прыбылі ў Кіеў з нагоды другой гадавіны пачатку поўнамаштабнай расійскай агрэсіі супраць Украіны», — паведаміў пра мэты візіту Вячорка.

Фота: t.me/tsikhanouskaya

Фота: t.me/tsikhanouskaya

Адной з першых адбылася сустрэча з дарадцам прэзідэнта Зяленскага Міхаілам Падаляком. Паведамляецца, што бакі абмеркавалі беларуска-ўкраінскія адносіны і планы на бліжэйшы час. Дарадцы Ціханоўскай падзякавалі за прызначэнне Ігара Кізіма, амбасадара Украіны для асаблівых даручэнняў у справе Беларусі, за супрацоўніцтва ў інфармацыйнай прасторы, а таксама за падтрымку беларускіх добраахвотнікаў, у тым ліку Палка Каліноўскага.

У планах палітыкаў таксама сустрэчы с байцамі Палка Каліноўскага, «якія змагаюцца за Украіну, а значыць, і за Беларусь».

Чытайце таксама:

Франак Вячорка прыехаў у Кіеў

Пасол па асобых даручэннях Ігар Кізім патлумачыў, з кім з беларускай апазіцыі Кіеў будзе размаўляць

Беларускую палітыку ва Украіне фармуе дарадца без палітычнай адказнасці — украінскі палітолаг

Клас
11
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1