Патрыярх Кірыл. Фота: Yegor Aleyev/TASS Host Photo Agency Pool Photo via AP

Патрыярх Кірыл. Фота: Yegor Aleyev/TASS Host Photo Agency Pool Photo via AP

У гэтым угледжваюцца прыкметы далейшага пагаршэння адносін з-за расійскага поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну, піша AP.

Агенцтва «РІА Навіны» паведаміла са спасылкай на кіраўніка аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату мітрапаліта Валакаламскага Антонія, што патрыярх Кірыл не возьме ўдзелу ў канферэнцыі, якая пройдзе з 13 па 15 верасня, і таму сустрэчы з Францішкам не будзе.

Кірыл апраўдваў уварванне ва Украіну, заяўляючы, што яно мае духоўныя і ідэалагічныя падставы, і называў яго «метафізічнай» барацьбой з Захадам.

Ён бласлаўляў расійскіх салдат, якія ідуць у бой, і падтрымліваў ідэю, што расіяне і ўкраінцы з'яўляюцца адзіным народам.

У ліпені Францішак пацвердзіў, што ён сустрэнецца з Кірылам на канферэнцыі ў Казахстане, што стала б другой сустрэчай паміж Папам і патрыярхам з лютага 2016 года ў Гаване.

Другая планавалася на чэрвень, але была адменена з-за дыпламатычных наступстваў вайны.

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2