Вітас Томкус. Фота: асабісты архіў

Вітас Томкус. Фота: асабісты архіў

Галоўны рэдактар і ўладальнік літоўскай газеты Respublika Вітас Томкус спадзяецца асабіста ўзяць інтэрв'ю ў Аляксандра Лукашэнкі. Каб звярнуць на сябе ўвагу ўладаў у Мінску, ён напісаў фельетон, поўны сумніўнага сарказму і, мабыць, зразумелага літоўскаму чытачу гумару, піша Reform.by.

У артыкуле ён паведаміў, што звярнуўся ў пасольства Беларусі з просьбай аб інтэрв'ю і атрымаў адказ, што ягоны ліст перададзены ў адміністрацыю Лукашэнкі. Ён нагадаў, што ў 2020 годзе падчас масавых пратэстаў яму ў такім інтэрв'ю адмовілі. Тады ён, па яго прызнанні, хацеў даведацца ў Лукашэнкі, навошта бегаць з аўтаматам, калі можна ўсіх беларусаў пасадзіць на COVID-каранцін.

Размаўляць Томкус са Святланай Ціханоўскай не хоча, бо яна яму і так «дорага абыходзіцца».

«Калі б я вельмі хацеў, я мог бы знайсці на вакзале і танней», — відаць, грэбліва напісаў галоўрэд газеты Respublika.

Яму здаецца, што ягоны ўзровень — толькі Лукашэнка. Бо яны абодва «апошнія з магікан», займаюць свае пасады дзесяцігоддзямі.

Яшчэ адзін чалавек, які, ва ўяўленні Томкуса, знаходзіцца дзесьці побач — Такер Карлсан. Але Томкус адразу папярэджвае, што ён не Карлсан і пытацца ў Лукашэнкі пра гісторыю не будзе. Ды і апошні герой амерыканскага журналіста драбнаваты для галоўрэда Respublika, лічыць Томкус.

Магчыма пасля такога тэксту Вітас Томкус можа разлічваць на аўдыенцыю беларускага кіраўніка.

Чытайце таксама:

Лукашэнка павіншаваў літоўцаў, а не кіраўніцтва з нацыянальным святам і панаракаў на спыненне эканамічных сувязяў

Балтыя застаецца хабам для паставак санкцыйных тавараў у Расію. Чаму з гэтым нічога не робяць — Politico

У Літве прапанавалі пазбаўляць дазволаў на жыхарства беларусаў, якія часцей чым раз на месяц ездзяць на радзіму

Клас
3
Панылы сорам
30
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
6