Фота: БелТА

Фота: БелТА

Генеральная пракуратура ўнесла прапанову ў Савет міністраў адносна ўключэння мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гэтае пытанне абмяркоўвалася некалькі дзесяцігоддзяў — эксперты Міжнароднай арганізацыі наведвалі з гэтай мэтай Рэспубліку Беларусь у 2003 годзе. Затым у 2004 годзе на аб'ект было складзена дасье як аб трансгранічных фартыфікацыйных збудаваннях XIX — пачатку XX стагоддзя. Пасля чаго гісторыка-культурную каштоўнасць уключылі ў папярэдні спіс ЮНЕСКА, з якога ў 2016—2017 гадах яе выключылі.

Магчымай прычынай таму стала наяўнасць на тэрыторыі крэпасці манументаў Вялікай Айчыннай вайны. Да 2021 года дзейнічаў мараторый на ўнясенне ў спіс ЮНЕСКА аб'ектаў, звязаных з падзеямі ваеннай гісторыі. Пры гэтым з гэтага правіла мелася і выключэнне — будынкі і збудаванні былога канцэнтрацыйнага лагера «Асвенцім».

У 2020 годзе, калі яшчэ дзейнічаў мараторый, Брэсцкі аблвыканкам і Міністэрства культуры пры падрыхтоўцы Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі на 2021 і 2025 гады» прапрацоўвалі пытанне аб прапанове для ўключэння Брэсцкай крэпасці ў спіс ЮНЕСКА не ў якасці аб'екта Вялікай Айчыннай вайны, а як абарончага збудавання Расійскай імперыі XIX—XX стагоддзяў.

Згодна са спісам дзяржаўных гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь Брэсцкая крэпасць падзелена на дзве гісторыка-культурныя каштоўнасці: мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» (1971 год) і «Комплекс фартыфікацыйных збудаванняў Брэсцкай крэпасці» (XIX-XX стагоддзя).

«З улікам асаблівай дзяржаўнай важнасці расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа Генеральная пракуратура прапанавала давесці да сусветнай супольнасці Брэсцкую крэпасць не ў якасці форта XIX стагоддзя, а як мемарыял Вялікай Айчыннай вайны, які сімвалізуе абарону свету ад нацызму і барацьбу з развязанай палітыкай генацыду ў дачыненні да нашага народа», — гаворыцца ў прапанове Генпракуратуры.

Чытайце таксама:

Як жывуць сем'і, чые дамы знаходзяцца на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці

Генпракуратура ўзялася за «нармалізацыю» нетрадыцыйных адносін

Вярхоўны суд пачынае разгляд справы памерлага дзевяць галоў таму Уладзіміра Катрука, якога абвінавачваюць у злачынствах у Хатыні

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0