Дзмітрый Парцянка меўся пераабрацца ў мясцовыя саветы дэпутатаў — намінальны збор прадстаўнікоў уладнай вертыкалі, дзейнасць якіх не ўплывае абсалютна ні на што.

Але нават каб трапіць туды, мала адной рэкамендацыі ад райвыканкама і лаяльнай біяграфіі — трэба яшчэ быць у адказе за сваякоў. Па гэтым пункце, паводле інфармацыі «Нашай Нівы», Дзмітрый не прайшоў. 

Дзмітрый Парцянка, экс-начальнік аддзела адукацыі Докшыцкага раёна, фота «Настаўніцкая газета»

Дзмітрый Парцянка, экс-начальнік аддзела адукацыі Докшыцкага раёна, фота «Настаўніцкая газета»

Перашкодай стаў адміністратыўны пратакол за ўдзел у пратэстах, складзены на сына чыноўніка ў 2020-м. Тое, што Парцянка-малодшы сапраўды знаходзіцца ў базе «Беспарадкі», мы праверылі праз «Белпол».

У выніку Парцянку-старэйшага не толькі знялі з выбараў, прымусіўшы напісаць заяву аб самаадводзе, але і выгналі з дзяржаўнай работы.

«7 лютага 2024 года адбудзецца паседжанне Докшыцкай раённай выбарчай камісіі, на якім будзе разгледжана пытанне аб заяве кандыдата ў дэпутаты Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў Парцянкі Д.Д. аб зняцці сваёй кандыдатуры», — суха паведамляе сайт райвыканкама.

Канкураваць за месца ў райсавеце Дзмітрый Парцянка меўся з Данутай Лявохай — начальніцай цэнтра сацыяльнага абслугоўвання. Цяпер выбары па той акрузе сталі безальтэрнатыўнымі.

Чытайце таксама:

110 дэпутатаў, якія трапяць у парламент-2024, — праверце спіс пасля выбараў

Як фальсіфікуюцца выбары ў Беларусі. Сем этапаў падману

Галасуй не галасуй. Споведзь былых дэпутатаў пра тое, як Лукашэнка прызначаў іх у парламент

Клас
2
Панылы сорам
9
Ха-ха
25
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
6