Панчохі і калготкі Conte ў Варшаве

Першым знаходзіцца польскі сайт з панчошна-шкарпэткавымі вырабамі ад беларускай кампаніі Conte. Цэны на класічныя калготкі шчыльнасцю 40 дэн пачынаюцца ад 11,90 злотага (9,63 рубля) — гэта можа сабе дазволіць полька з любым бюджэтам. Верхні сегмент класікі — 27,90 злотага (22,53 рубля).

У сярэднім цэны нашмат вышэйшыя, чым у Беларусі. Так, у адным з беларускіх анлайн-гіпермаркетаў жаночыя калготкі Conte Elegant Prestige шчыльнасцю 70 дэн каштуюць 12,67 рубля, а ў польскай краме — 27,90 злотага, або 22,53 рубля — на 80% даражэй.

УВАГА: Цяперашні курс польскага злотага ў дачыненні да беларускага рубля — 0,80 рубля за 1 злоты па курсе Нацыянальнага банка Беларусі. 

Скрыншоты з сайтаў Conteshop.pl і Edostavka.by

Скрыншоты з сайтаў Conteshop.pl і Edostavka.by

Для аматарак панчох і калготак з узорамі прадстаўлена мноства варыянтаў. Напрыклад, цана калготак у гарошак вагаецца ад 24,90 да 51,21 злотага. За калготкі з надпісамі давядзецца заплаціць ад 27,90 да 62 злотых. Сярэдняя цана панчох — 32 злотыя.

Жаночыя панчохі Conte. Скрыншот з сайта Conteshop.pl

Жаночыя панчохі Conte. Скрыншот з сайта Conteshop.pl

Крама прапануе бясплатную адпраўку тавараў пры куплі на суму ад 50 злотых.

Бялізна Milavitsa, адзенне Mark Formelle і шлёпкі Belwest

На польскім сайце Allegro можна набыць ніжнюю бялізну Milavitsa. Яе рэалізуюць фірма пад назвай ASTPL, а таксама некалькі прыватных асоб.

Пра актуальнасці мадэляў меркаваць складана, але шырокі выбар станікаў відавочны. Цэны пачынаюцца ад 71,99 злотага ў прыватнай асобы і ад 152 злотых — у фірмы.

Станікі Milavitsa. Скрыншот з сайта Allegro.pl

Станікі Milavitsa. Скрыншот з сайта Allegro.pl

Тут жа можна знайсці тавары ад беларускага брэнда Mark Formelle. Праўда, асартымент расчароўвае: прадстаўлена ўсяго чатыры пазіцыі: чорны станік за 19,58 злотага, блузка за 19,62 злотага, шапка за восем злотых і мужчынская талстоўка за 30 злотых. У аб'явах пазначана, што тавары рэалізуе фірма, аднак усе яны прадстаўлены ў адным памеры.

Яшчэ ўдалося знайсці бэжавыя скураныя шлёпкі Belwest за 169 злотых.

Скураныя шлёпкі Belwest. Скрыншот з сайта Suzana.pl

Скураныя шлёпкі Belwest. Скрыншот з сайта Suzana.pl

«Беліта Вітэкс» і гаспадарчае мыла

На адным з польскіх сайтаў атрымалася знайсці касметыку «Беліта Вітэкс». Тут можна купіць пасту-біяпілінг за 69 злотых, зубную пасту за 11,70 злотага, апалосквальнікі для поласці рота за 13 і 14,90 злотага і гелі для душа за 14,70.

На іншым сайце знайшлі мыла-пілінг для цела за 29 злотых, увільгатняльную пенку для мыцця за 15 злотых і арома-соль для ванны за 16.

Але самай цікавай знаходкай стала легендарнае беларускае гаспадарчае мыла 72% за 3,95 злотага.

Гаспадарчае мыла. Скрыншот з сайта Allegro.pl

Гаспадарчае мыла. Скрыншот з сайта Allegro.pl

Цацкі фабрыкі «Палессе»

Наступная знаходка — цацкі беларускай фабрыкі «Палессе». На сайце kimland.pl прадстаўлены даволі шырокі асартымент цацак для дзяўчынак і хлопчыкаў, аднак большасць тавараў для куплі недаступныя.

У наяўнасці трактар з прычэпам за 49 злотых, набор посуду з 32 прадметаў за 24 злотых і кубікі за 119. Крама прапануе бясплатную дастаўку пры замове ад 249 злотых. Пры замове на меншую суму дастаўка абыйдзецца ад 12 злотых.

Дзіцячыя машынкі. Скрыншот сайта Kimland.pl

Дзіцячыя машынкі. Скрыншот сайта Kimland.pl

Лідскі квас і глыбоцкая згушчонка ў тэлеграм-чаце

У тэлеграм-чаце «Беласток» удалося знайсці лідскі квас і глыбоцкую згушчонку ад прыватнага прадаўца. Кошт згушчонкі — 15 злотых за бляшанку, а двухлітровай бутэлькі квасу — 10 злотых. У беларускім гіпермаркеце тыя ж прадукты каштуюць 3,69 рубля і 2,83 рубля, адпаведна.

Беларускі шакалад на ebay.pl

Калі задацца мэтай, то на гэтым сайце можна замовіць самыя розныя беларускія прысмакі з дастаўкай у Польшчу, але цэны будуць касмічнымі. Так, за ўпакоўку грыльяжу ў шакаладзе ад фабрыкі «Спартак» давядзецца аддаць 172,11 злотага, чатыры ўпакоўкі журавін у цукры будуць каштаваць ад 176 злотых, 900 грамаў «сталічных» цукерак абыдуцца ў 317 злотых.

Чытайце таксама:

Якіх імпартных тавараў больш за ўсё не хапае беларусам?

За чатыры паездкі ў Польшчу можа атрымацца нармальная беларуская зарплата. Колькі зарабляюць беларускія чаўнакі 

Залатая смятана і дэфіцытны селядзец: па колькі беларускія прадукты прадаюць у Эміратах

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
5