Пэўным узроўнем прэстыжу і якасці беларускай прадукцыі можна назваць тое, што яе падрабляюць, лічыць першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Алена Маргунова, піша БелТА. А падрабляюць нашу малочную, мясную, кандытарскую прадукцыю, на думку Маргуновай, бо яна адпавядае стандартам. 

«Калі гэта шакалад, то гэта сапраўды шакалад, а не кандытарская або тлушчавая глазур з выкарыстаннем эквівалентаў і заменнікаў какава-масла», — гаворыць спецыяліст. 

Тое самае, паводле яе слоў, тычыцца і каўбасы.

«Калі гэта каўбаса, то там павінна быць не менш за 60% мясной сыравіны», — кажа Маргунова. 

Спецыяліст дадае, што дзяржаўныя стандарты ў сваёй большасці — добраахвотныя, але калі вытворца ўключае нават нейкі пэўны абзац стандарту ў сваю дакументацыю або ўказвае адпаведнасць яму ў маркіроўцы, то ён абавязвае сябе выконваць яго патрабаванні.

Чытайце таксама:

Кмен — старажытны суперфуд беларусаў. Гісторыя і рэцэпты

Каноплі: складаная гісторыя стаўлення дзяржаў да іх

Ці такі ўжо бясшкодны ферментаваны іван-чай?

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1