Фота: vecteezy.com
Міністр замежных спраў Эквадора заявіла ў панядзелак, што яе краіна больш не плануе адпраўляць ва Украіну зброю савецкіх часоў.
У студзені прэзідэнт краіны Дэніэль Набуа абвясціў, што Эквадор пагадзіўся абмяняць расійскую вайсковую тэхніку, з ягоных слоў, якая стала «металаломам», на новую амерыканскую зброю коштам блізу 200 млн даляраў, неабходную для барацьбы з наркакартэлямі.
Эквадор планаваў адправіць у ЗША з далейшай перапраўкай ва Украіну шэсць расійскіх вайсковых верталётаў, ракетныя ўстаноўкі вялікай далёкасці і сістэмы СПА, піша ВВС.
Аднак Расія прыстрашыла ў адказ увядзеннем эмбарга на ўвоз Эквадорскіх бананаў і кветак, спаслаўшыся на выяўленых у іх шкоднікаў.
Эквадор зʼяўляецца найбуйнейшым у свеце экспарцёрам бананаў і адным з найбуйнейшых экспарцёраў кветак, у асноўным руж. Па дадзеных расійскіх СМІ, дзевяць з 10 бананаў, імпартуемых у Расію, паступаюць з Эквадора.
У пятніцу міністр гандлю Эквадора Сансолес Гарсія заявіў, што расійскае эмбарга ў дачыненні да пяці Эквадорскіх кампаній-экспарцёраў бананаў знятае.
Міністр замежных спраў Габрыэла Зомерфельд паведаміла камітэту Кангрэса ЗША, што Эквадор перагледзеў сваё рашэнне.
«Эквадор не будзе адпраўляць ніякія ваенныя матэрыялы ў краіну, якая ўцягнутая ў міжнародны ўзброены канфлікт», — заявіла яна.
Саму ж Расію дэфіцыт эквадорскіх бананаў не пужаў. Кіраўнік Цэнтра галіновай экспертызы Рассельгасбанка Алег Князькоў папярэдзіў грамадзян, што праз месяц у Расіі пачнецца дэфіцыт бананаў, і самае разумнае ў гэтай сітуацыі, на яго думку, — гэта пачаць вырошчваць бананы ў Расіі, напрыклад у Краснадарскім краі.
Чытайце таксама:
Беларусь павялічвае экспарт солі ў Польшчу, нягледзячы на санкцыі
Новы пакет санкцый Еўрасаюза супраць Расіі ўзгадніць не ўдалося, тармозіць адна краіна
Бо калі пасля самаперапрызначэння пуціна ў расеі паскорыцца дэвальвацыя, то імпартныя эквадорскія бананы стануць недасяжнымі для большасці расейскага насельніцтва, таму эквадорскі экспарт бананаў паменшыцца ў любым выпадку.
Індыя кампенсаваць эквадорскія пастаўкі бананаў няздольная, бо ўсё сама і з'ядае.
Вырошчаванне бананаў у расеі - абсурд. Банан - культура трапічная, а ў расеі плошча субтропікаў - гэта вузкі кавалак чарнаморскага берагу каля Сочы, і ён ледзь не цалкам занятый турыстычнай інфраструктурай.
Тэарэтычна магчымы варыянт з Абхазіяй, але гледзячы на якасць тамтэйшых мандарынаў, якія моцна саступаюць нават турэцкім - вельмі сумнеўна, што гэта мафіёзнае прарасейскае стварэнне здольнае арганізаваць вырошчванне і сбор бананаў па сучасных тэхналогіях.