На сталічным прадпрыемстве «Камволь» кадравыя змены. Вызвалілася месца намесніка дырэктара па ідэалогіі. Апошнія паўтара гады пасаду займаў 27-гадовы Ягор Макарэвіч — які да таго не працаваў нідзе.

Чытайце: 25-гадовы сябар Гігіна, які нідзе не працаваў, стаў намеснікам гендырэктара «Камволя». Хто ён такі? 

Звальненне Макарэвіча супала з прызначэннем новага дырэктара «Камволя». На гэта месца паставілі Юлію Грынчык, экс-начальніцу ўпраўлення знешнеэканамічных сувязяў «Беллегпрама».

Гісторыя Ягора Макарэвіча — ідэальны прыклад таго, як у сучаснай Беларусі дабіваюцца поспеху прафесійныя камсамольцы. Хлопец яшчэ з падлеткавага ўзросту прымае ўдзел у разнастайных моладзевых палатах, сходах і парламентах на беларускім і саюзным узроўні.

Макарэвіч ездзіць па дзяржаўных установах і прадпрыемствах і праводзіць гадзіны інфармавання. «Важна, каб маладыя людзі чэрпалі інфармацыю з правераных крыніц, а калі ў іх з'яўляюцца нейкія пытанні, то гэтыя пытанні задавалі не дзесьці ў студэнцкіх інтэрнатах адзін аднаму, а атрымлівалі магчымасць абмеркаваць у такім шырокім коле з прадстаўнікамі экспертнай супольнасці нашай краіны», — адзіная яго цытата, якую выхапілі дзяржаўныя журналісты з сустрэчы на днях у БНТУ.

Гэта такі Мікіта Рачылоўскі на мінімалках — больш інтэлігентны і адукаваны, не такі агрэсіўны, але таксама стваральнік пустых сэнсаў.

Пакуль незразумела, ці Макарэвічу знайшлі новую пасаду — магчыма, яшчэ больш высокую, — ці пакінулі ў статусе выязнога лектара.

Чытайце таксама:

«Скажу без лішняга пафасу: за Лукашэнку я гатовы памерці». Малады парламентарый назваў сябе элітай і паабяцаў стаяць да канца

«Чаму Какабай усё яшчэ існуе?» Рачылоўскі напісаў публічны данос на папулярнага блогера Какабая

«Памерці за Лукашэнку». Хто такі Мікіта Рачылоўскі, новы твар прапаганды

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
36
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
1