На Грамніцы ў цэрквах паляць свечкі. Іх называюць грамнічнымі, лічылася, што яны аберагалі хаты ад перуна і маланак.

Па надвор'і на Грамніцы меркавалі, якая будзе вясна: «Як на Грамніцы певень нап’ецца вадзіцы, дык на Юр’я [6 мая] вол наесца травіцы».

Што наконт надвор'я на сёння. Сіноптыкі абяцаюць воблачна з праясненнямі, магчыма нават, як і ўчора, будзе сонца. Пераважна без ападкаў. Ад -2°C па паўночным усходзе да + 7°C у ваколіцах Брэста. У Мінску днём 0..+ 2°C, вечарам 0..-1°С.

Выходзіць, што вясна на большай частцы тэрыторыі краіны будзе ранняй.

pogoda.by

pogoda.by

Чытайце таксама:

Да вясны засталося 15 сутак

Беларускія рэкі поўныя вады і ўжо выходзяць з берагоў

Пекла на Зямлі. Сіноптыкі назвалі самае гарачае месца ў Еўропе

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0