Здымак ілюстрацыйны. Фота: Photogenica / Chubakaster

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Photogenica / Chubakaster

У злачынстве абвінавачваецца 31-гадовая жанчына. Паводле версіі следства, яна пасварылася са сваім 32-гадовым сужыцелем, прычынай чаго стаў бытавы канфлікт.

Жанчына, якая была нецвярозая, нанесла мужчыну адзін удар нажом у сэрца, ён памёр на месцы здарэння. Абвінавачаная знаходзіцца пад вартай.

Як стала вядома мясцовай прэсе, загінулы прыехаў у Тулу з Беларусі, ён працаваў тут будаўніком.

У сацсетках з'явіліся версіі, што прычынай канфлікту сталі спрэчкі пра грошы, аднак у матэрыялах справы такой інфармацыі няма. Абвінавачаная таксама падобнага не казала.

Чытайце таксама:

17-гадовага гульца зборнай Украіны па баскетболе зарэзаў нямецкі школьнік — Bild

У Бабруйску мужчына з нажом нападаў на прахожых. Міліцыянты ў яго стралялі

Чалавек з нажом абрабаваў царкву ў мінскай Каменнай Горцы

Клас
0
Панылы сорам
8
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
7
Абуральна
5