У красавіку 2021 года абодвух блогераў асудзілі на 3 гады калоніі за «арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Аляксандр Кабанаў выехаў з Беларусі амаль адразу пасля вызвалення, у канцы студзеня 2023 года. А Сяргей Пятрухін пасля вызвалення крыху больш за год жыў у Беларусі.

«Аднак я бачыў, што хмары згушчаюцца, і праз страх зноў быць арыштаваным і атрымаць тэрмін я вырашыў з'язджаць. Таму 10 лютага 2024 года я з дапамогай каманды эвакуацыі BYSOL з'ехаў з краіны», — паведаміў сам Пятрухін.

Цяпер ён мае патрэбу ў падтрымцы. Яму трэба зняць кватэру, аплаціць базавыя патрэбы і набыць просты ноўтбук для працы.

Дапамагчы Сяргею Пятрухіну сабраць 3000 еўра можна па спасылцы.

Чытайце таксама:

Блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў выйшлі на волю

«Я не здаюся». Блогер Пятрухін малюе Брэсцкую крэпасць, Кабанаў трэніруецца з майстрам спорту па шахматах

«Перавялі ў камеру да педафіла». Адвакатка Пятрухіна расказала пра ход справы і пра яго стан здароўя пасля таго, як парэзаў вены

Клас
21
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1