Скрыншот з відэа

Скрыншот з відэа

Падчас дакладу рэктара БСГА Лукашэнка перабіў яго і заглыбіўся ў працяглыя разважанні з аўтабіяграфічнымі элементамі ў аснове:

«Вам гаворыць чалавек, які як другую адукацыю скончыў вашу акадэмію… Я ўсвядомлена пайшоў на эканамічны факультэт. Таму што я ведаў, што ў сельскай гаспадарцы мне патрэбна будзе эканоміка. Усё астатняе — раслінаводства, жывёлагадоўля і іншае, — я там асвою на практыцы, ды я вясковы, я ведаю, як даіць карову, карміць, і іншае. 

Але калі я патрапіў на эканамічны факультэт, я там ледзь з глузду не з'ехаў. Праз нейкі час, будучы гісторыкам, мне падсунулі матэматыку. Статыстыка на такім узроўні, я прэзідэнт цяпер, успамінаю тое і думаю — навошта мне гэта было? Я гэта ўсё адсейваў, вядома… Я ведаў, што мне трэба. 

Я таму задаю пытанні і выказваю патрабаванні да вашых праграм. Бачу загадчыцу фермы. Якая з тэхнікума там і гэтак далей… Папрацавала крышку пасля каледжа.

Выдатны спецыяліст! Але да вас яна не пойдзе, яна баіцца вашай праграмы. Яна баіцца вучыцца там, у гэтай акадэміі. Навошта мы такім людзям, добрым спецыялістам у жывёлагадоўлі, запраста працуе за заатэхніка, навошта мы падсоўваем такім людзям у заатэхніі такую праграму, што яны з глузду з'язджаюць?» 

Рэктар Горацкай акадэміі паспрабаваў запэўніць, што праграмы ўжо спрашчаюцца, але Лукашэнка яго перабіў:

«Не, спрашчацца не трэба. Трэба ім прапанаваць тое, што ім трэба».

Чытайце таксама:

Лукашэнка пра падручнік Колі па філасофіі: Які кашмар, што яны напісалі — гэта жах

Лукашэнка паставіў задачу — страсянуць ВНУ

«У нас адкрыўся партал у пекла». Тур наракае на няправільны народзец, які «злоўжывае» зваротамі да Лукашэнкі

Клас
5
Панылы сорам
34
Ха-ха
20
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
4