Скрыншот з відэа

Скрыншот з відэа

«Мы выпускаем кансервавую прадукцыю, а менавіта шпроты ў алеі. Так, утварылася запазычанасць. Мы робім сход, камунікуем з людзьмі. З кожным зараз правядзём індывідуальную размову.

Кіраўніцтва арганізацыі прыносіць свае прабачэнні работнікам за тое, што ўтварылася такая сітуацыя з затрымкай заробкаў. Мы прымаем усе меры, каб у найбліжэйшы час пагасіць запазычанасць у поўнай ступені», — гаворыць прадпрымальнік на відэа пасля нарады па гэтым пытанні, якая прайшла ў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна.

Перад гэтым супрацоўнікі камбіната «Сталічны» запісалі зварот да Аляксандра Лукашэнкі, дзе наракалі, што пяць месяцаў не атрымлівалі заробку, а з 8 студзеня наогул знаходзяцца ў прастоі. Сітуацыю ўжо каментаваў старшыня Кастрычніцкага раёна Мінска Генадзь Любатынскі, які запэўніў, што «ў найбліжэйшы час вырашыцца пытанне, каб у поўнай меры выплаціць людзям заробленыя грошы». Прадстаўнік Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у сваю чаргу, ціснуў на тое, што кіраўнік гэтай арганізацыі «неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці».

«Рыбакансервавы камбінат «Сталічны» — прыватнае прадпрыемства, якое з 2022 года арандуе вытворчыя плошчы і абсталяванне ў камунальнага прадпрыемства ААТ «Белрыба».

Чытайце таксама:

«Неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці». Сітуацыю на рыбакансервавым камбінаце пракаментавала і Мінпрацы

Мінскія ўлады запэўніваюць, што трымаюць сітуацыю з заробкамі на рыбакамбінаце на кантролі

Работнікі мінскага рыбакансервавага камбіната не атрымліваюць пяць месяцаў заробак. Яны запісалі зварот да Лукашэнкі

Клас
0
Панылы сорам
13
Ха-ха
24
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
9