Зборная Беларусі. Фота: АБФФ

Зборная Беларусі. Фота: АБФФ

Сайт Transfermarkt параўнаў кошт складаў сярод удзельнікаў футбольнай Лігі Нацый-2024/25, лёсаванне якой адбылося напярэдадні.

Зборная Беларусі трапіла ў групе C3 месцы з Люксембургам, Балгарыяй і Паўночнай Ірландыяй.

Паводле Transfermarkt, агульны кошт складу беларусаў (за аснову бралася абойма гульцоў у лістападаўскіх матчах) складае €12 млн.

Гэта больш чым у 2,5 разы танней, чым у Люксембурга (€31 млн), і ў 3 разы танней, чым у Балгарыі (€38 млн) і Паўночнай Ірландыі (€39 млн).

Агульны кошт зборных дывізіёна С Лігі нацый. (Дывізіён А — самы моцны, дывізіён D — самы слабы).

Агульны кошт зборных дывізіёна С Лігі нацый. (Дывізіён А — самы моцны, дывізіён D — самы слабы).

Матчы групавога раўнду Лігі нацый пройдуць увосень: першыя два туры ў пачатку верасня.

Зрэшты ў сусветным рэйтынгу ФІФА беларусы на 95-м месцы.

Паўночная Ірландыя — 72-я, Балгарыя — 84-я, Люксембург, які 18 гадоў таму быў 195-м, зараз ідзе на 83-м месцы.

Чытайце таксама:

Вызначыліся супернікі зборнай Беларусі па Лізе нацый УЕФА

Кіраўніку УЕФА дазволілі балатавацца на чацвёрты тэрмін. Але яму не надта хочацца

11-гадовы футбаліст з Беларусі Аляксей Маёраў заключыў кантракт з Adidas

У фінале Кубка Афрыкі па футболе згуляюць суперарлы супраць сланоў

Вызначыліся фіналісты Кубка Азіі па футболе. Не абышлося без сенсацый

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0