Участак паліцыі ў горадзе Наембяран. Фота: сацсеткі

Участак паліцыі ў горадзе Наембяран. Фота: сацсеткі

Суд першай інстанцыі ў Арменіі арыштаваў на 40 дзён затрыманага на мяжы з Грузіяй беларуса Яраслава Новікава для далейшай яго перадачы ўладам Беларусі пасля атрымання адпаведных дакументаў з Мінска, піша Радыё Свабода

«Вядома, заўтра-паслязаўтра мы будзем падаваць апеляцыю, а пракуратура цягам 40 дзён будзе чакаць з Беларусі адпаведныя дакументы аб перадачы. Мы спадзяемся, што рашэнне апеляцыйнага суда будзе справядлівым і адпавядаць усім нормам права», — сказаў праўнік Хельсінкскай асацыяцыі ў Арменіі Араік Папікян, які прадстаўляе інтарэсы Яраслава Новікава ў судзе.

Адвакат дадаў, што беларускія дакументы, на падставе якіх суд ухваліў рашэнне аб арышце, не адпавядалі заканадаўству Арменіі і Еўрапейскай канвенцыі. «Таму я быў упэўнены, што суд павінен адхіліць запыт, але, на жаль, суд прыняў гэтыя матэрыялы як дастатковыя», — патлумачыў ён.

«Спадзяюся, што ў апеляцыйным судзе будзе больш кваліфікаваны суддзя», — адзначыў Араік Папікян.

Адвакат паведаміў, што ў дзень затрымання Яраслаў Новікаў застаўся без перакладчыка. «Афіцыйна ён толькі праз двое сутак атрымаў перакладзеныя дакументы аб затрыманні, аб сваіх правах і абавязках. Але, калі я з ім ужо сустрэўся, то вусна ён ужо ўсё ведаў», — расказаў ён.

Паводле Араіка Папікяна, апеляцыю будзе разглядаць апеляцыйны суд у Ерэване. «Паводле нашага заканадаўства, апеляцыйны суд разглядае скаргу ў пісьмовым выглядзе без удзелу бакоў, калі абарона не заявіць іншае хадайніцтва — аб разглядзе ў вуснай форме і пры ўдзеле бакоў», — патлумачыў праўнік.

Араік Папікян паведаміў, што 5 лютага Яраслава Новікава павінны даставіць у ізалятар горада Ванадзор, а 6 лютага ён плянуе правесці з ім сустрэчу для абмеркавання апеляцыйнай скаргі.

«Імаверна, што яго ўжо забяспечылі ўсім неабходным, і спадзяюся, што ў яго там няма ніякіх праблем», — сказаў праўнік Хельсінкскай асацыяцыі ў Арменіі.

Грамадзяніна Беларусі Яраслава Новікава затрымалі 2 лютага ў Арменіі пры перасячэнні мяжы з Грузіяй, калі высветлілася, што яго ўлады Беларусі абвясцілі ў міждзяржаўны вышук СНД паводле факту ўхілення ад службы ў войску. Раней яму працягнулі тэрмін утрымання пад вартай.

Раней Новікаў планаваў пераехаць з Грузіі ў Балгарыю, але не атрымаў візы. Яму параілі атрымаць неабходную візу на радзіме, але Новікаў туды не паехаў праз рызыку быць арыштаваным. Замест гэтага ён адправіўся ў суседнюю Арменію, каб падацца на візу там.

Адвакат беларуса Яраслава Новікава паведаміў, што беларускія дакументы, на падставе якіх суд ухваліў рашэнне аб арышце, не адпавядалі заканадаўству Арменіі і Еўрапейскай канвенцыі.

Чытайце таксама:

У Арменіі затрымалі ўхіліста ад войска з Беларусі. Яго могуць выслаць на радзіму

Ніякіх Турцыі, Арменіі і Казахстана. У якія краіны не варта ехаць, калі баіцеся затрымання і экстрадыцыі

Ад Румыніі да Арменіі. За колькі і як можна купіць грамадзянства іншай краіны

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
11