Беларусаў, якія праз чат-бот зарэгістраваліся ў плане «Перамога», улады шматкроць называлі тэрарыстамі. Супраць стваральнікаў плана — былых сілавікоў з арганізацыі «Байпол» — заведзеная і ўжо перададзеная ў суд крымінальная справа, звяртае ўвагу «Радыё Рацыя». 

Абвінавачаным інкрымінуюць 12 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку здраду дзяржаве, заклікі да санкцый, дзеянні з мэтай захопу дзяржаўнай улады, арганізацыя акту тэрарызму ды іншае.

Што будзе, калі міліцыя знойдзе ў чыім-небудзь смартфоне рэгістрацыю ў чат-боце дзятлаўскай «Перамогі», невядома. Ад чытачоў газета мірна чакае прапаноў і матэрыялаў, якія рэдакцыя зможа выкарыстаць, каб хутка вырашаць мясцовыя праблемы.

Чытайце таксама:

Лідская раёнка заблюрыла на фота амерыканскі сцяг

Раёнка зладзіла рэйд па сельскіх крамах і ледзь знайшла мандарыны

Міністр інфармацыі прызнаў, што раёнкі ні на што не здатныя

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
26
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1