— Андрэй, ты выклаў іранічны пост: фота чэка на 12,5 еўра ад здачы бутэлек з подпісам «за што шыкуе Стрыжак». І панеслася — каментары, жарты, гісторыі людзей з іншых краін. Скажы, ці можна беларускаму мужчыну мець класную рэпутацыю, быць сэксі — і пры гэтым здаваць бутэлькі?

— Сэнс не ў тым, каб проста здаваць бутэлькі… Трэба думаць пра будучыню, трэба рабіць рэсайклінг — гэта і ёсць сэксі.

Я аб рэпутацыі не думаў. Сядзеў са зламанай рукой некалькі месяцаў і проста фізічна не мог насіць пакеты з бутэлькамі. І калі лекары дазволілі нейкую нагрузку даваць, я выграб усё, што ў мяне сабралася за амаль тры месяцы.

Нагрузіў сабе дзве сумкі, адну праз плячо — гэта значыць тры сумкі. Яны лёгкія: быў у асноўным пластык, бляшаны слоік, трохі шкла. У мяне тарамат дастаткова блізка да дома. Атрымалася 126 адзінак тары, плюс чатыры тарамат забракаваў.

— Калі я думаю аб здачы бутэлек, то з аднаго боку стаіць мужык у алкагалічцы з мінулага, а з другога — зʼяўляецца імпазантны Андрэй Стрыжак. Паміж гэтымі двума тыпажамі 20-30 гадоў — што змянілася?

— Асабіста я алкагалічку ніколі не насіў… Хоць і 20 гадоў таму здаваў бутэлькі. Розніца ў тым, што ёсць пазачасавая рэчы. Клопат аб навакольным асяроддзі, думкі, што мы павінны пакінуць планету нашым дзецям у прыстойным стане, думкі аб тым, што асабіста ты можаш паспрыяць абарачальнасці рэсурсу. Такі падыход да ладу жыцця мне блізкі і зразумелы. 

Стрыжак кажа, што яго непрыемна здзіўляе Польшча. 

— Класічная гісторыя: ты едзеш з Вільні ў Варшаву і першае, што кідаецца ў вочы — у сметніцах ляжаць пластыкавыя бутэлькі, бляшанкі, якія ў Вільні нідзе, ні ў адной сметніцы ты фактычна не сустрэнеш. Таму што ў Літве яны ўсе ідуць у тараматы, усе зацікаўленыя ў тым, каб іх здаваць — гэта жывыя грошы. Гэта робяць не толькі незаможныя, гэта робяць абсалютна ўсе. Гэта абсалютна нармальная гісторыя.

У краінах Скандынавіі, у Нямеччыне сістэма рэсайклінгу тары ўладкаваная досыць проста, як і ў Літве. Мне яна вельмі падабаецца прастатой і эфектыўнасцю. Ты кідаеш у тарамат бутэльку — атрымліваеш чэк, потым з гэтым чэкам ідзеш на касу і ён адымаецца з сумы тваёй пакупкі. 

Стрыжак кажа, што яшчэ ў дзяцінстве здаваў тару. Найперш, малочныя бутэлькі.

— А трохлітровы слоік здаць — гэта быў грэх. Вельмі моцна за гэта потым сварыліся: час быў такі галодны, дастаткова складана было выжываць, таму вельмі шмат нарыхтовак на зіму рабілі ў гэтых слоіках з усяго чаго заўгодна. Але дзеці ўсё роўна недзе нешта здавалі, хітравалі.

Ён кажа, што беларусы — гэта якраз прадстаўнікі такой нацыі, якія б вельмі дысцыплінавана і сістэматычна здавалі б бутэлькі, слоікі, пластык, бо нам уласцівая «схільнасць да нейкіх рытуалаў, да парадку».

Чытайце таксама:

Стрыжака папрасілі назваць трох чалавек, якія для яго адкрыліся з пазітыўнага боку.

«Цапкала — гэта трагедыя. А адлігі не чакайце». Стрыжак — пра палітыкаў і логіку рэпрэсій, свой заробак, памылкі і гонар

У чым трагедыя Вольгі Карач. Тлумачыць Андрэй Стрыжак

Клас
33
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
5