Папулярны ў многіх беларусаў індыйскі чай трапіў у спіс забароненай прадукцыі ў Светлагорску. Пра гэта паведаміў Светлагорскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Спецыялісты ў студзені правялі рэйд па крамах горада. Яны зазірнулі ў мноства гандлёвых пунктаў самых папулярных сетак і знайшлі там некалькі няякасных тавараў. Адным з іх і быў легендарны індыйскі чай «Прынцэса Гіта».

Супрацоўнікі Цэнтра вызначылі, што папулярны чай, які выпускаюць у Расіі, не адпавядае тэхрэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы харчовай прадукцыі», а таксама крытэрам гігіенічнага нарматыву «паказчыкі бяспекі і бясшкоднасці харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў», зацверджанага ўрадам.

Аднак што менавіта не так, цэнтр гігіены не ўдакладняе.

Клас
10
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
6
Сумна
0
Абуральна
0