Культавы сурок з Панксантоні ў Пенсільваніі ў мінулым годзе. Фота: Barry Reeger / AP

Культавы сурок з Панксантоні ў Пенсільваніі ў мінулым годзе. Фота: Barry Reeger / AP

У мас-культуры сёння — Дзень сурка, які стаў вядомы аднайменнаму фільму з Білам Мюрэем і сурком Філам у галоўных ролях. Традыцыі даставання сурка ў штаце Пенсільванія ўжо амаль 135 гадоў.

Лічыцца, што вясна будзе ранняй, калі сурок Філ вылезе з нары і не спалохаецца свайго ценю (будзе пахмурна), інакш вясны прыйдзецца чакаць яшчэ шэсць тыдняў.

Але ў нас зусім іншае надвор'е і кліматычныя ўмовы. Як быць? У каталікоў (і праваслаўных, якія жывуць па новаюліянскім календары) сёння — Грамніцы і свае прыкметы. Ва Украіне варожаць па сурках Вікенцію і Цімко.

У заапарку «12 месяцаў» Кіеўскай вобласці Вікенцій прачнуўся рана. Каля двух тыдняў таму ён выйшаў са сваёй хаткі і пачаў гуляць па вальеры. Значыць, вясна ва Усходняй Еўропе будзе ранняй?

Як адзначаюць супрацоўнікі заапарка, жывёла можа прачнуцца раней, калі сярэднесутачная тэмпература перавышае нуль градусаў і ідзе на павышэнне. Аднак цалкам імаверна, што сурок можа вярнуцца ў спячку, калі пахаладае.

Таксама некалькі гадоў сачылі за сурком Цімко на Харкаўшчыне. Два гады таму гэта частка Харкаўшчыны трапіла пад акупацыю, потым тэрыторыю вызвалілі. Як сёння будзе сябе весці Цімко?

У Літве ў Жагарскім рэгіянальным парку жыве барсук. 25 студзеня ў Літве адзначалася сярэдзіна зімы. У гэты дзень барсук выйшаў з нары і пачаў гуляць па ваколіцах, значыць, вясна ў нашым рэгіёне будзе ранняй. Гэта нават знялі на відэа.

У Беларусі на сённяшні дзень былі свае прыкметы. «Як на Грамніцы певень нап’ецца вадзіцы, дык на Юр’я [6 траўня па новым стылі] вол наесца травіцы» (калі сёння адліга, то і вясна будзе ранняй),

«Як на Грамніцы адліга, з ураджаю будзе хвіга» (калі сёння адліга, то вясна ранняя, а яна не спрыяе добраму ўраджаю, бо рана высыхае зямля).

Што сёння з надвор'ем?

Чакаецца воблачна з праясненнямі. Месцамі невялікія ападкі (снег, мокры снег, дождж). Максімальная тэмпература паветра 0..+ 5°С. У Мінску раніцай 0..+1°С, днём + 1..+3°C, вечарам 0..+1°С.

Адліга! Значыць вясна будзе ранняй.

Чытайце таксама:

Люты пачнецца з досыць непрыемнага і некамфортнага надвор'я

У ЗША адзначылі Дзень сурка ФОТЫ

Хутка кава можа стаць раскошай

Клас
22
Панылы сорам
7
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
6