Канал, у якім змяшчаюцца паведамленні з пагрозамі скулшутынгу, называецца «Гродна Гульня».

Скрыншот з канал «Гродна Гульня»

Скрыншот з канал «Гродна Гульня»

Як мы распавядалі раней, гэта даволі папулярны цяпер спосаб адпомсціць тым, з кім ты пасварыўся ў інтэрнэце, і называецца ён «сватынг». Каштуе такая «паслуга» ад пары даляраў да пары дзясяткаў, у залежнасці ад складанасці і прафесійнасці выканання.

Ідэя такая: ствараецца канал, дзе змяшчаюцца трывожныя паведамленні любога зместу (апошнім часам — пра расстрэлы ў школах). Пасля спасылкі на канал масава рассылаюцца па чатах горада. У апошнім допісе канала пакідаюць тэлефон ды іншыя звесткі ахвяры з тэкстам накшталт: «Так, гэта я, званіце».

Звычайна гэтым займаюцца школьнікі, школьнікі ж становяцца ахвярай сватынгу.

Хлопца, на якога такім чынам хочуць выклікаць сілавікоў, клічуць Мікіта, і ён з Гомеля. Незразумела, чаму аўтары вырашылі змяніць горад – імаверна, яны знаходзяцца не ў Беларусі.

Відавочна, што аніякай рэальнай небяспекі для беларусаў у гэтым няма.

Чытайце таксама:

У Салігорску рыхтуюць забойствы дзяцей? Не. Вось што адбылося і чаму панікаваць не варта

Школьнік, якога нядаўна падставілі з «салігорскай гульнёй», сам затрыманы. Ён за капейкі займаўся падманнымі мініраваннямі аб'ектаў

У Беларусі выявілі некалькі груп дзяцей-ілжэмінёраў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1