Кадр з фільма Kos. Filmweb.pl

Кадр з фільма Kos. Filmweb.pl

Сюжэт закручваецца вакол падзей 1794 года. Сам Касцюшка знаходзіцца ў эміграцыі, але неспрыяльнае становішча ў Польшчы: эканамічныя праблемы і расейская акупацыя — спараджаюць новую хвалю рэвалюцыйных настрояў, піша Mostmedia.io.

Будучы лідар паўстання вяртаецца на радзіму, кансалідуючы вакол сябе польскае дваранства і сялян.

Cцэнарыст фільма Міхал Зяліньскі ў размове з выданнем Wyborcza адзначае, што Касцюшка — гэта сумесь прагматызму і рамантызму, рэдкая для Польшчы з’ява.

— Патрыёт, які крытычна ставіцца да ўладкавання Польшчы. Сёння не так шмат гістарычных асоб, якія маглі б аб’яднаць палякаў, — дадае ён.

Зяліньскі лічыць, што асоба Касцюшкі здольная аб’ядноўваць і іншыя грамадствы, згадваючы і беларускі Полк Каліноўскага.

— Беларускі батальён, які абараняе Украіну, у сваёй прысязе ўспамінае «касінераў Касцюшкі», бо будучы лідар паўстання нарадзіўся і вырас на тэрыторыі Беларусі.

Фільм ужо ўганаравалі гран-пры на Фестывалі польскага мастацкага кіно ў Гдыні. Афіцыйная прэм’ера карціны адбылася 26 студзеня, цяпер «Kos» ідзе ў кінатэатрах Польшчы.

Чытайце таксама:

Беларускую кінапрэмію «Чырвоны верас» уручаць у Берліне

Новая версія «Майстра і Маргарыты» лідзіруе ў мінскім пракаце

У Беларусі знялі фільм з самым сапраўдным мядзведзем у галоўнай ролі. Таксама зняўся акцёр са «Слова пацана»

Клас
16
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0