Расіянін з партыі Гайдукевіча

Кірыл Гаршкоў. Фота з ягонай старонкі «Укантакце»

Кірыл Гаршкоў. Фота з ягонай старонкі «Укантакце»

Кірылу Гаршкову 18 гадоў. Нарадзіўся ён у расійскім Валгаградзе, але дзяцінства правёў у Бабруйску. Там быў актывістам БРСМ і сябрам моладзевага парламента.

Цяпер хлопец, мяркуючы па спісах абітурыентаў, вучыцца на платным аддзяленні ў Міжнародным інстытуце «МІТСО» па спецыяльнасці «Эканамічнае права» (праўда, у спісах кандыдатаў ён пазначаны як беспрацоўны, таму мог ужо і адлічыцца). Але і праўладныя актыўнасці не закінуў — на старонках у сацсетках публікуе «патрыятычныя» фота з чырвона-зялёным сцягам.

Кірыл Гаршкоў. Фота з ягонай старонкі «Укантакце»

Кірыл Гаршкоў. Фота з ягонай старонкі «Укантакце»

Мяркуючы па падпісках хлопца ў сацыяльнай сетцы «Укантакце», ён займае прарасійскую пазіцыю. Сярод ягоных падпісак — «Я жыву ў Расіі і мне не сорамна», «Інфармацыйная падтрымка Пуціна», «Армія Z» ды яшчэ дзясяткі паблікаў такога кшталту.

Падпіскі Кірыла Гаршкова «Укантакце»

Падпіскі Кірыла Гаршкова «Укантакце»

Праўда, і адпачынак у Еўропе хлопцу падабаецца. На ягонай старонцы «Укантаце» ёсць фота з шэрагу краін Еўрасаюза, сярод якіх Італія і Германія.

Кірыл у Італіі. Фота з «Укантакце»

Кірыл у Італіі. Фота з «Укантакце»

Хлопец балатуецца ад партыі ЛДПБ, якую ўзначальвае Алег Гайдукевіч, па Каржанеўскай акрузе ў Курасоўшчыне.

Праваслаўны камуніст Дзмітрый Шамонін

Дзмітрый Шамонін (з правага боку) з даносчыцай Вольгай Бондаравай

Дзмітрый Шамонін (з правага боку) з даносчыцай Вольгай Бондаравай

Дзмітрый Шамонін — другі па ўзросце сярод кандыдатаў у мясцовыя дэпутаты. Хлопцу 20 гадоў.

Ён мінчук і выпускнік ліцэя №1 Мінска, які закрылі з падачы былога міністра адукацыі Ігара Карпенкі ў снежні 2021-га. Апошні выпуск з ліцэя адбыўся ў маі 2023-га.

Цяпер Дзмітрый вучыцца на трэцім курсе механіка-матэматычнага факультэта БДУ.

Шамонін на прарасійскім мітынгу ў Мінску. Фота з ягонай старонкі «Укантакце»

Шамонін на прарасійскім мітынгу ў Мінску. Фота з ягонай старонкі «Укантакце»

Шамонін — узорны малады ябацька. Ён віншуе падпісантаў сваіх старонак з расійскімі і камуністычнымі святамі ды ўдзельнічае ва ўсіх магчымых акцыях прарасійскіх сілаў. Напрыклад, асабліва адзначае Дзень адзінства народаў Расіі і Беларусі, а таксама аналагічныя даты.

Але погляды Дзмітрыя вельмі супярэчлівыя, разабрацца ў іх няпроста. Ён займае адкрыта прарасійскую пазіцыю. З іншага боку, пазіцыянуе сябе як антыфашыст і прыхільнік камуністычных поглядаў.

Скрыншот са старонкі Дзмітрыя Шамоніна

Скрыншот са старонкі Дзмітрыя Шамоніна

Ёсць у яго ў сацсетках і антыўкраінскія пасажы.

Скрыншот са старонкі Дзмітрыя

Скрыншот са старонкі Дзмітрыя

А таксама сардэчнае віншаванне Сталіну з днём народзінаў.

Скрыншот са старонкі Дзмітрыя

Скрыншот са старонкі Дзмітрыя

Пры гэтым хлопец не забывае віншаваць падпісантаў з праваслаўнымі святамі.

Скрыншот са старонкі Дзмітрыя

Скрыншот са старонкі Дзмітрыя

Сярод допісаў на старонках Дзмітрыя, напрыклад, ёсць адначасова заклікі змагацца з беларускай мовай (і асабліва з лацінкай) і віншаванні з Днём роднай мовы.

Скрыншот са старонкі Дзмітрыя «Укантакце»

Скрыншот са старонкі Дзмітрыя «Укантакце»

І мудрагелістыя цытаты ўласнага вырабу.

Цытаты Дзмітрыя Шамоніна. Фота з ягонай старонкі «Укантакце»

Цытаты Дзмітрыя Шамоніна. Фота з ягонай старонкі «Укантакце»

А таксама цытата Лукашэнкі, якую непадрыхтаваны чытач можа ўспрыняць як крамольную.

Скрыншот са старонкі Дзмітрыя «Укантакце»

Скрыншот са старонкі Дзмітрыя «Укантакце»

Дзмітрый Шамонін балатуецца ў мясцовыя дэпутаты ад Камуністычнай партыі па мінскай Вяснянскай выбарчай акрузе. Гэта мікрараёны Вяснянка і Ржавец, жыллё топ-чыноўнікаў.

Чытайце таксама:

Самы малады кандыдат у дэпутаты — 23-гадовая дзяўчына ад партыі Гайдукевіча ФОТА

Арганізатар аўтапрабегаў за Лукашэнку пайшоў на выбары без дазволу зверху. Яго нават не зарэгістравалі

Намесніка Карпенкі звольнілі перад самымі выбарамі. Прычына незвычайная

Клас
5
Панылы сорам
22
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
23