Фота: monjaro.geely.by

Фота: monjaro.geely.by

Як выбіралі «Аўтамабіль года»

Галасаванне праходзіла ў два этапы. Спачатку БАА з дапамогай чытачоў партала Onliner з 61 аўтамабіля, якія прадаваліся ў краіне ў 2023 годзе, выбралі сем фіналістаў.

У фінальны шорт-ліст трапілі:

Voyah Free;
Geely Manjaro;
Audi A6 Avant;
VW Passat;
LadaVesta;
UAZ Patriot;
Hyundai Sonata.

На другім этапе за фіналістаў галасавалі эксперты аўтамабільнага рынку — вядучыя аўтамабільныя журналісты і блогеры.

Больш за ўсё галасоў ад экспертаў атрымаў Geely Monjaro.

Якія яшчэ аўто адзначылі

У намінацыях «брэнд-навінка года» і «мадэль — навінка года» пераможцаў выбіралі эксперты — і тут адназначная перамога Voyah і яе мадэлі Free.

Пераможцу ў намінацыі «дызайн года» выбіралі народным галасаваннем. Кожны дылер мог прадставіць на конкурс не больш за адну мадэль сваёй маркі-і перамогу атрымаў красовер Audi Q8.

Таксама БАА прадставіла топ самых папулярных аўтамабіляў па выніках дылерскіх продажаў:

— самы папулярны брэнд года — Geely (за ім Lada і Haval);

— самы папулярны седан года — Geely Emgrand (за ім — Lada Granta і Lada Vesta);

— самы папулярны SUV года — Geely Coolray або Х50 (за ім — Geely Atlas Pro і Geely Tugella);

— самы папулярны электракар года — Voyah Free (за ім — Geely Geometry C і FAW Bestune NAT);

самы папулярны камерцыйны аўтамабіль года — GAZ Gazel Next Van (за ім — GAZ Gazel Next Track і VW Transporter).

Чытайце таксама:

У Еўрасаюзе могуць адмяніць забарону на продаж дызельных і бензінавых аўто з 2035 года

МУС распрадае свае старыя Geely. Паглядзіце, як выглядаюць 10-гадовыя аўто беларуска-кітайскай вытворчасці

Lancia вяртаецца. Без дызеля і з вялікімі амбіцыямі

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2