Леў Гоз

Леў Гоз

Вядома, што Льва Гоза прыцягвалі і па «экстрэмісцкім» артыкуле (19.11 ч.2 КаАП РБ), і па артыкуле аб абразе службовай асобы (24.4 ч. 1). Праводзілі ў яго і ператрусы.

Падчас аднаго з гэтых ператрусаў, як сцвярджае сам Леў Рувімавіч, супрацоўнік Кастрычніцкага РАУС Віцебска Арцём Янкоўскі дапусціў на ягоны адрас відавочна антысеміцкія выказванні, назваўшы яго «жидёнком». Пры гэтым міліцыянт пагражаў мужчыну, што не дасць яму працаваць.

Гэтая ператрусы, як сцвярджае прадпрымальнік, і вяліся з этнічнай непрыязнасці. Па адным эпізодзе ў Льва Гоза быў сведка, у другім выпадку абразу сілавік дапусціў без сведак.

Мужчына падаў на міліцыянта ў суд, але той адхіліў ягоны пазоў аб кампенсацыі маральнай шкоды ў памеры 10 тыс. рублёў. Больш таго, што Арцём Янкоўскі падаў сустрэчны пазоў аб кампенсацыі нібыта нанесенай яму маральнай шкоды і для абароны «гонару і годнасці».

Чытайце таксама:

«Мы ўсё знойдзем, усё дакажам, і пойдзеце вы на 7 гадоў». Быхаўскі пісьменнік-фантаст расказаў, як яго пляжылі за супрацу з рэгіянальнымі СМІ

Як мінімум 185 чалавек трапілі пад пераслед падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў — Вясна

Былога палітвязня і журналіста з Драгічына Сяргея Гардзіевіча арыштавалі на 15 сутак

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
18