Палесцінская жанчына з шалікам з эмблемай ХАМАС на фоне офіса Блізкаўсходняга агенцтва ААН для дапамогі палесцінскім бежанцам і арганізацыі работ (UNRWA, ці БАДАР). Фота: Khalil Hamra / AP

Палесцінская жанчына з шалікам з эмблемай ХАМАС на фоне офіса Блізкаўсходняга агенцтва ААН для дапамогі палесцінскім бежанцам і арганізацыі работ (UNRWA, ці БАДАР). Фота: Khalil Hamra / AP

Як сказана ў матэрыялах афіцыйнага расследавання Ізраіля, здабытых разведкай, у поўнамаштабным нападзе на краіну 7 кастрычніка мінулага года ўдзельнічалі як мінімум 190 супрацоўнікаў БАДАР, частка з якіх была непасрэдна ў шэрагах баевікоў тэрарыстычных груповак ХАМАС і Ісламскага Джыхада.

Закрыты дакумент быў перададзены агенцтву Reuters крыніцай на ўмовах ананімнасці з адзнакай, што гэтыя матэрыялы ўжо былі перададзеныя ЗША Ізраілем і паўплывалі на рашэнне цэлага шэрагу краін Захаду спыніць фінансаванне БАДАР. 

У дакуменце асобна пазначаныя 11 супрацоўнікаў БАДАР, якія з'яўляюцца настаўнікамі і сацыяльнымі работнікамі. У справаздачы ёсць іх фатаграфіі.

  • Адзін з іх працаваў у школе і дапамагаў сыну ў выкраданні мірнай жыхаркі падчас нападу на Ізраіль.
  • Іншы супрацоўнік БАДАР абвінавачваецца ў перавозцы трупа афіцэра ізраільскага войска, а таксама каардынацыі перамяшчэння тэхнікі баевікоў і размеркавання паміж імі зброі.
  • Яшчэ адзін быў заўважаны ў ізраільскім паселішчы (кібуцы) Беэры, дзе быў забіты кожны дзясяты мірны жыхар.

Акрамя гэтага, паводле ізраільскай разведкі, адзін з супрацоўнікаў БАДАР удзельнічаў у разні на музычным фестывалі ў Рэіме, дзе былі забітыя і закатаваныя больш за 360 чалавек, перадае Reuters.

Нагадаем, што выяўленне афіцыйным расследаваннем у Ізраілі фактаў удзелу супрацоўнікаў БАДАР у нападзе на краіну выклікала вялікі і сур'ёзны скандал вакол ААН. 

Такія краіны, як ЗША, Канада, Вялікабрытанія, Швейцарыя, Францыя, Германія, Італія, Фінляндыя, Нідэрланды, Японія і Аўстралія цалкам спынілі фінансаванне БАДАР, што пагражае арганізацыі калапсам.

У адказ на выстаўленыя абвінавачванні кіраўніцтва БАДАР адразу абвясціла, што разрывае кантракты з супрацоўнікамі, якія ўдзельнічалі ў нападзе. Пры гэтым яно адзначыла, што «шакаванае масавым прыпыненнем фінансавання ўсёй арганізацыі толькі з-за дзеянняў некаторых яе членаў».

На думку БАДАР, яе фінансавы байкот можа прывесці да непапраўных ахвяр сярод палесцінскага мірнага насельніцтва ва ўмовах ваеннай аперацыі Ізраіля ў Газе. Арганізацыя заявіла, што спрабуе забяспечыць гуманітарнай дапамогай прыкладна 1,7 мільёнаў палесцінцаў — амаль тры чвэрці насельніцтва ўсёй Газы.

Чытайце таксама:

Як выглядаюць тунэлі ХАМАСа — глыбіня да 50 метраў, можна ездзіць на аўто ФОТЫ

Як мінімум 185 чалавек трапілі пад пераслед падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў — Вясна

«У камеры ляталі невядомыя мне насякомыя». Расказваем пра тайскія турмы, дзе сядзяць рокеры з «Бі-2»

Клас
6
Панылы сорам
10
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
23