Vacio (Мікалай Васільеў). Фота: Маскоўскі гарадскі суд

Vacio (Мікалай Васільеў). Фота: Маскоўскі гарадскі суд

Сёння Vacio (сапраўднае імя — Мікалай Васільеў) праходзіць медкамісію, якая вызначыць яго катэгорыю прыдатнасці. Пра гэта адвакат Васільева Раман Папоў распавёў расійскім медыя.

«Будзе служыць там, куды Радзіма пашле. Куды прызавуць — туды і пойдзе, там не выбіраюць. <…> За мяжу не ўцячэ, не спалохаецца. Ганаровы абавязак кожнага грамадзяніна Расійскай Федэрацыі — службу пройдзе!» — цытуе яго НСН.

Shot адзначае, што раней Васільева прызналі непрыдатным з-за псарыязу.

Аб позве ў ваенкамат Васільеў распавёў 16 студзеня, калі выйшаў са спецпрыёмніка пасля двух адміністрацыйных арыштаў запар. Яго прызнавалі вінаватым па артыкуле аб хуліганстве — першы раз за тое, што той прыйшоў амаль голым на «амаль голую» вечарынкі Насці Іўлеевай у «Мутаборы»; другі — за лаянку ў прысутнасці сілавікоў.

Акрамя таго, рэпера аштрафавалі па артыкуле аб «гей-прапагандзе». У адказ Vacio заявіў, што «ніяк не падтрымлівае ЛГБТ і не хацеў зрабіць ніякай прапаганды».

Скандал вакол «голай вечарынкі» ў Расіі трывае ўжо некалькі дзён.

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2