Аксілія Мнангагва і Ірына Абельская

Аксілія Мнангагва і Ірына Абельская

Як паведамляе канал зімбабвійскага Мінінфарма, Абельская прывезла ў падарунак мабільную клініку з сучасным аддзяленнем гінекалагічнага, анкалагічнага скрынінга. Мабільная клініка абсталявана сучаснай лічбавай мамаграфічнай сістэмай, якая «ўяўляе сабой гіганцкі скачок наперад у нашай здольнасці змагацца з ракам малочнай залозы», піша зімбабвійскі канал. Таксама клініка мае дыягнастычны ўльтрагукавы апарат. 

Прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва асабіста сустракаў, як гаворыцца ў паведамленні, гэты «падарунак ад Аляксандра Лукашэнкі».

Пры перадачы мабільнай клінікі прысутнічаў скандальна вядомы бізнэсмен Аляксандр Зінгман.

Першая лэдзі Зімбабвэ Аксілія Мнангагва зладзіла вячэру ў гонар Ірыны Абельскай.

Жонка прэзідэнта Зімбабвэ Аксілія Мнангагва 5 красавіка прыязджала ў Мінск і наведвала Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі, якім кіруе Ірына Абельская.

У студзені 2023 года Абельская была ў складзе беларускай дэлегацыі падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Харарэ. Яе побач з Мікалаем Лукашэнкам, меркаваным сынам Абельскай, заўважылі на ўрачыстым прыёме.

Чытайце таксама:

Амбіцыйныя планы. «Беллегпрам» хоча апрануць каля 2 млн зімбабвійскіх школьнікаў і выціснуць з гэтага рынку кітайцаў

У Беларусі адкрылі пасольства Зімбабвэ

Мясцовыя СМІ: Лукашэнка прыязджаў у Зімбабвэ па літый

Доля Зімбабвэ ў эканоміцы Беларусі мізэрная. Чаму тады прапаганда надае столькі ўвагі візіту Лукашэнкі ў гэтую краіну?

Лукашэнка хоча зрабіць беларускі гандлёвы хаб у Зімбабвэ. Але гэта не тое месца, «дзе нас не ведаюць»

Клас
7
Панылы сорам
32
Ха-ха
6
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
6