Арцём Турлай, фотажурналіст пула Караніка распавядае, што яны прывезлі 2,5 тоны садавіны і гародніны.

 

На відэа бачныя перцы, агуркі, пекінская капуста, памідоры, шмат апельсінаў, мандарыны, ёсць манга і нават памела. Але ўсё гэта багацце моцна сапсаванае, у цвілі, а са скрыняў цячэ цёмная вадкасць. Усім гэтым вырашылі накарміць аленяў. 

«Прывезлі аленям чатыры кантэйнеры садавіны па 700 кг. Авакада, агуркі, перац, баклажаны, мандарыны, памела, грушы і яблыкі», — падпісаў аўтар відэа.

 

«Ласункі мы выгрузілі. Усё распакавалі і цяпер ідзём ва ўкрыццё — будзем глядзець, прыйдуць алені есці ці не», — патлумачыў тое, што адбываецца ў відэа, Арцём Турлай. 

Алені сапраўды выйшлі з лесу, але есці не сталі. 

Скуль узяліся 2,5 тоны сапсаваных прадуктаў, у відэа не ўдакладняюць. 

У каментарах да відэа людзі дзівяцца, што аленяў кормяць цытрусавымі, і адзначаюць, што ў іх пасля гэтага будуць праблемы. 

«Мы былі ў заапарку, хацелі агурком пакарміць, работнікі сказалі аленю агурок нельга, кармілі ягадамі», — напісала дзяўчына. «Мы спрабавалі пакарміць аленяў мандарынамі, іх адпуджваў пах цытрусавы. А хлеб елі)», — падзялілася іншая. 

Людзі адзначалі шкоду цвілі для жывёл. «Спадзяюся, ніхто з жывёл не загінуў», — хвалюецца каментатар.

«Смакоцце з цвіллю. Многім жывёлам нельга цытрусавыя. Авакада асабліва, іх костачкі атрутныя для іх. Зрабіў дабро называецца», — напісалі ў канале. 

«Нават алені не захацелі пратэрміноўку есці», — рэзюмаваў нехта.

Чытайце таксама:

Батон з Бярозы ўзарваў тыкток. Што ў ім такога?

Мінскае кафэ ўнесла дзяўчыну ў чорны спіс — прычына нестандартная

«А павінна быць у фуфайцы?» Лукашэнкаўцы кінуліся абараняць шубу Качанавай

Клас
8
Панылы сорам
49
Ха-ха
11
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
22