Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Міністры абароны краін Балтыі на сустрэчы ў Рызе 19 студзеня дамовіліся, што аналагічную абарончую зону на ўсходняй мяжы створаць таксама Латвія і Літва. Для НАТА Эстонія, Латвія і Літва — гэта адна аператыўная зона.

Па словах дарадцы віцэ-канцлера Міністэрства абароны Кайда Ційтуса, аб'екты фізічнай абароны на мяжы патрэбныя для таго, каб у выпадку неабходнасці абараніць тэрыторыю Эстоніі з першага метра.

«Расія ёсць і будзе самай вялікай пагрозай бяспецы Эстоніі. Вайна ва Украіне зменшыла наступальную моц Расіі, але, па розных ацэнках, яна гатовая аднавіць яе на працягу двух-трох гадоў. Мы павінны быць гатовыя і зрабіць кошт нападу на Эстонію для Расіі як мага вышэйшым», — сказаў Ційтус.

Ён дадаў, што аб'екты абароны неабходныя на выпадак магчымага нападу, каб затрымаць праціўніка на мяжы і даць саюзнікам час прыйсці на дапамогу. Бункеры абароняць вайскоўцаў ад агню праціўніка і аскепкаў снарадаў.

Бункеры павінны вытрымліваць прамое траплянне снарада калібра 152 мм. Кожны бункер разлічаны на дзесяць чалавек. Памер бункера складае 30-35 квадратных метраў, і ён спраектаваны такім чынам, каб падраздзяленне магло супрацьстаяць суперніку на працягу даўжэйшага перыяду часу. Апроч іншага, у кожным бункеры ёсць яшчэ і спальнае месца.

На якой адлегласці ад мяжы будуць пабудаваныя бетонныя бункеры, пакуль удакладняецца. Чакаецца, што Мінабароны пачне камунікаваць з мясцовымі жыхарамі з нагоды стварэння пунктаў у найбліжэйшыя тыдні.

Чытайце таксама:

Кіраўніку Эстонскай праваслаўнай царквы МП не працягнулі дазвол на жыхарства 

Памёр экс-кіраўнік кампартыі Савецкай Эстоніі. У 1988-м ён не пабаяўся выступіць за незалежнасць

ВІДЭА: што за песню спявалі башкіры на плошчы сёння?

Клас
19
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1