Фота: скрын з відэа канала «Пул першага»

Фота: скрын з відэа канала «Пул першага»

Краснаярскія дыскі і расійскае ветравое шкло

Як вынікае з апублікаванага відэа, па-першае ў беларуска-кітайскіх аўтамабіляў айчынная зварка і афарбоўка.

З дэталяў: акумулятарная батарэя вырабленая ў Брэсце, пакрышкі — «Белшына», электронныя блокі — вытворчасці мінскага завода «Агат».

Праўда, што тычыцца электронных блокаў, напэўна, толькі нейкая частка з іх можа быць беларускай вытворчасці. У свеце наўрад ці можна адшукаць хоць адзін сучасны аўтамабіль, дзе ў электроніцы не было б дэталей ад Bosch, Siemens і іншых сусветных вытворцаў.

На гэтым па факце спіс дэталяў з пазнакай Made in Belarus сканчваецца, але Генадзь Свідзерскі да «свайго» адносіць лабавое шкло расійскай вытворчасці і «краснаярскія» калёсныя дыскі. Выраб апошніх, кажа, плануюць наладзіць у Беларусі.

«Раз мы ў Саюзнай дзяржаве, значыць мы мусім кааперавацца максімальна», — відаць, так дырэктар завода тлумачыць, чаму кампаненты, вырабленыя ў РФ, ён залічвае ў лакалізаваныя. 

«Наколькі яны зробяць, час пакажа»

Далей Лукашэнку падвялі да стэнда з кампанентам, вырабам якіх, па словах дырэктара, гатовыя заняцца беларускія прадпрыемствы. Але Свідзерскі адразу зрабіў агаворку: «Наколькі яны зробяць, паглядзім, час пакажа».

Фота: скрын з відэа канала «Пул першага»

Фота: скрын з відэа канала «Пул першага»

На паліцах ляжала пярэдняя і задняя оптыка аўтамабіля, шчыток прыбораў, сядзенні, пластыкавыя элементы салона, абароны колавых арак, часткі выхлапной сістэмы, паліўны бак, элементы праводкі.

З вышэй пералічанага найбольш імаверным з'яўляецца выраб электраправодкі на гродзенскім прадпрыемстве «Радыёхваля». Напрыклад, раней там выраблялі праводку для VW Polo расійскай зборкі.

Дэталі аўто, якія збіраюцца лакалізаваць. Фота: скрын з відэа канала «Пул першага»

Дэталі аўто, якія збіраюцца лакалізаваць. Фота: скрын з відэа канала «Пул першага»

Таксама Свідзерскі казаў пра магчымасць вырабляць паліўныя бакі і аўтамабільныя крэслы. Не надта складана наладзіць выраб некаторых пластыкавых элементаў, такіх, як падкрылкі, гэта нашмат прасцей, чым наладзіць выраб оптыкі.

Зрэшты, на бягучы момант узровень лакалізацыі ў «БЕЛДЖЫ» — невялікі: акумулятарная батарэя, пакрышкі і некаторыя электронныя блокі.

Чытайце таксама:

МУС распрадае свае старыя Geely. Паглядзіце, як выглядаюць 10-гадовыя аўто беларуска-кітайскай вытворчасці

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
40
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
3