Аляксандр, выхадзец з прафсаюза машынабудаўнікоў, лічыўся адным з ключавых лідараў свабоднага прафсаюза, які ўваходзіў у Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП), ліквідаванага ўладамі ў ліпені 2022 года. Еўдакімчык неаднаразова абіраўся намеснікам старшыні СПМ. Працягваў прытрымлівацца сваіх прынцыповых поглядаў нават пасля прымусовай ліквідацыі арганізацыі і пагрозы арышту ў 2022 годзе, паведамляе salidarnast.info.

Аляксандр Еўдакімчык неаднаразова арыштоўваўся за сваю прафсаюзную і левую палітычную пазіцыю.

Апошні арышт адбыўся ўвесну 2022 года, калі ён быў затрыманы ў межах масавых арыштаў лідараў дэмакратычных прафсаюзаў. На наступны дзень пасля затрымання яго асудзілі па артыкуле 24.3 КаАП (непадпарадкаванне міліцыянтам), прыгаварыўшы да 15 сутак арышту.

Гэтыя цяжкія перыяды, поўныя стрэсу і допытаў, пакінулі негатыўны адбітак на здароўі прафсаюзнага дзеяча.

Чытайце таксама:

Памёр Уладзімір Нісцюк

Памёр экс-кіраўнік кампартыі Савецкай Эстоніі. У 1988-м ён не пабаяўся выступіць за незалежнасць

Памерла Ванда Русецкая

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
13
Абуральна
0