30 снежня на пасяджэнні Пастаяннай рады АБСЕ ў Вене было прынятае рашэнне аб працягненні мандата офісу АБСЭ ў Мінску яшчэ на адзін год,
паведамляе сайт Міністэрства замежных справаў..

«Як намі ўжо адзначалася, сыходзячы год аказаўся, бадай, найбольш плённым у плане выбудоўвання канструктыўнай лініі ў нашых узаемаадносінах з Офісам, у многім дзякуючы намаганням і асабістаму ўкладу кіраўніка Офіса Ганса‑Ёхана Шміта», — адзначаецца ў заяве МЗС.

Паведамляецца, што новым кіраўніком Офіса стане зноў немец — Бенедыкт Халер. На ягонае прызначэнне давалася згода з беларускага боку.
Выказваецца спадзяванні, што Халер зможа працягнуць палітыку, якую праводзіў Шміт.

Раней кіраўнікамі мінскага офісу АБСЕ былі немцы Ганс‑Георг Вік, Эберхард Хайкен, Ганс‑Ехан Шміт і швед Оке Петэрсан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?