Закадравы голас у відэа гаворыць: «Прымусілі на мяжы выкінуць ножку хамона — нельга ўвозіць у Рэспубліку Беларусь. Не ўвозьце ніколі хамона».
Кароткі ролік, апублікаваны некалькі дзён таму, сабраў каля 500 тысяч праглядаў. Некаторыя юзеры дзівіліся і пісалі, што хамон у Беларусь нібыта ўвозілі, іншыя пераконвалі: увоз мяса дазволены, але пры адной умове — вага прадукту не павінна перавышаць 5 кг, а трэція проста спачувалі і дзяліліся сваімі стратамі.
«Муж таксама выкідаў, крыўдна, а так хацелася»;
«Я таксама ў снежні дзве штукі выкінуў на мяжы»;
«Я ікры чырвонай выкінула шмат слоікаў, нельга было ў самалёт браць. І манікюрныя нажніцы дарагія і добрыя»;
«Гадоў з шэсць таму на «Катлоўцы» архідэю сказалі выкінуць»;
«А ў мяне забралі мёд», — пішуць карыстальнікі.
Раней у дэпартаменце ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча журналістам тлумачылі: увоз свініны і іншай харчовай свінагадоўчай сыравіны, а таксама прадуктаў іх перапрацоўкі забаронены з тэрыторыі краін — суседак Беларусі — Літвы, Латвіі, Украіны і Польшчы.
Чытайце таксама:
«Ёсць знаёмыя, якія атрымліваюць у тыктоку і 8 тысяч рублёў»
Як можна харчавацца цэлы дзень, калі ў кішэні 4 рублі? У тыктоку прапанавалі рацыён
Хлопец зняў тыкток, як адрозніць беларуса. Гэтую рысу вы дакладна ведаеце