«Я не бачу ўвогуле шанцаў на тое, каб у нас да першых дэмакратычных выбараў неяк замяніць Ціханоўскую. Нават тым, хто вельмі хацеў бы гэтага. Я сам то не хачу.

Я лічу, што яна добра працуе. Можна рабіць заўвагі, можна быць чымсьці незадаволеным — але ў цэлым вельмі эфектыўна. Яе ўспрымаюць як чалавека роўнага з імі лідары самых вялікіх краін. 

Ці можам мы сёння новую Ціханоўскую абраць? Некаторыя кажуць: а вось у наступным годзе выбары Лукашэнкі, сам сябе выбера, а таму ўжо і яе паўнамоцтвы канчаюцца. Я заклікаю ўсіх зноў жа быць адказнымі. Таму што калі хтосьці паспрабуе, — а можа, і зробіць такое няшчасце беларусам, — адштурхнуць убок Ціханоўскую, то гэта будзе значыць толькі адно: мы застанемся без лідара, прызнанага ва ўсім свеце, які агучвае інтарэсы беларускай дэмакратычнай большасці і робіць гэта крок за крокам, нягледзячы на пэўную стомленасць. 

Не будзе другой Ціханоўскай, бо не прызнаюць іншага чалавека, выбранага вузкім колам людзей, не ведаю, Каардынацыйнай радай ці нейкімі прадстаўнікамі, на невядома якіх выбарах. Мы не можам правесці нармальныя выбары ў часе такіх рэпрэсій.

Таму, на маю думку, пакуль Ціханоўская здольная, добра працуе і мае яшчэ сілы, трэба дапамагаць ёй да першых выбараў. Там мы вырашым, хто лепшы — яна ці іншы. Але цяпер гэта проста дасягненне вялікае. Я лічу, што гэта Божы дар. Далі нам шанец на чалавека, які стаў на месца лідара, і Беларусь дзякуючы гэтаму застаецца ў парадку дня і Еўропы, і Амерыкі», — патлумачыў Мілінкевіч.

Чытайце таксама:

«І перад Захадам, і перад намі паўстане маральны выбар: ці сядаць з дыктатурай за стол перамоў» — Мілінкевіч

Мілінкевіч выказаўся пра наступствы замены Святланы Ціханоўскай і магчымы яе палітычны лёс пасля 2025 года

«Гэта маральны аўтарытэт». Мілінкевіч расказаў, хто павінен быць прэзідэнтам краіны ў пераходны перыяд. І назваў імя

Клас
70
Панылы сорам
4
Ха-ха
11
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2