Бяляўскі нібыта размясціў у тыктоку два відэаролікі з абразамі ў адрас Лукашэнкі (арт. 368 КК).

Андрэя затрымалі наўпрост на працы — у ягонай уласнай роварнай краме «Веласпортмайстар».

Разам з Бяляўскім забралі і яго непаўналетняга сына. Потым сына адпусцілі — аддалі бабулі з дзядулем. Пасля затрымання ГУБАЗіК захапіў акаўнт Бяляўскага ў тыктоку.

Стала вядома, што днямі Андрэй выйшаў на волю з віцебскай калоніі № 3. Відэа са дня вызвалення з'явілася ў тыктоку.

Андрэя Бяляўскага затрымалі 25 красавіка 2022 года, прычым брутальна. Ён прыехаў у краму з сынам, толькі зайшоў у памяшканне, як заляцелі АМАП і міліцыя ў цывільным. Сын не паспеў выйсці з машыны.

У краме Андрэя павалілі на зямлю, адзін з сілавікоў здымаў затрыманне на відэа. У Андрэя спыталі: «Ведаеш, за што?» Ён адказаў: не. На што яму паведамілі: тады даведаешся ў судзе. Пасля Андрэю закруцілі рукі і павялі ў мікрааўтобус.

Разам з Бяляўскім забралі і яго непаўналетняга сына. 

«Калі сілавікі даведаліся, што сыну Андрэя няма 18, то гаварылі з падлеткам спакойна. Сказалі хлопцу, што нібыта Бяляўскі падрэзаў кагосьці на трасе і здарылася «страшная аварыя», пачалі распытваць пра бацьку», — казаў знаёмы Бяляўскага ў ранейшым інтэрв'ю. 

Пасля сына адпусцілі — аддалі бабулі з дзядулем.

«Андрэй разумеў, што могуць прыйсці, пытаўся ў сваіх: што яны будуць рабіць, калі яго затрымаюць? З аднаго боку, так жартаваў», — згадваў знаёмы ў інтэрв'ю.

Андрэй Бяляўскі да затрымання

Андрэй Бяляўскі да затрымання

Свой акаўнт у тыктоку пад назвай «У меня вопрос» Бяляўскі прысвячаў навінам і іх каментаванню. Рабіў гэта з гумарам, у яго роліках фігуравалі і Азаронак, і Лукашэнка. Выказваўся супраць вайны.

106 тысяч падпісчыкаў, 4,6 мільёна лайкаў — такія былі неблагія паказчыкі для беларускага блогера. А некаторыя ролікі «заляталі» на сотні тысяч праглядаў, у самых папулярных відэа па 500-700 тысяч. 

Чытайце таксама:

Палітзняволеная з Гродна Алена Ягорычава выйшла на волю

Выйшаў на волю гомельскі прадпрымальнік Яўген Галіч

Выйшаў на волю палітвязень Міхаіл Кухарчук

Клас
47
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
8
Абуральна
6