Фота: Rodney Holbrook / Animal News Agency

Фота: Rodney Holbrook / Animal News Agency

Валійскі пенсіянер і былы паштальён Родні Холбрук ужо даўно фатаграфуе дзікую прыроду, але гэтая карціна стала для яго вялікай нечаканасцю. У яго ўласным хляве кожную ноч разгортвалася сцэна, цалкам дастойная вядомага мультфільма «Рататуй», у якім пацучок становіцца кухарам.

У выпадку Холбрука грызун праявіў іншыя якасці: акуратнага прыбіральшчыка.

Аднойчы пенсіянер, які жыве ў валійскім горадзе Білт-Уэлс, заўважыў, што кожную раніцу раскіданыя ў яго хляве напярэдадні рэчы дзіўным чынам аказваюцца выкладзенымі ў скрыню. Тады ён паставіў там камеру начнога бачання і стаў чакаць вынікаў.

Фота: Animal News Agency

Фота: Animal News Agency

На атрыманых кадрах аказаўся пацук, які старанна падбірае рэчы, у тым ліку прышчэпкі, коркі і іншыя дробязі, і складае іх у скрыню.

Холбрук даў яму мянушку «Валійская акуратная мыш» і перадаў зробленыя ім кадры журналістам.

Па словах 75-гадовага жыхара Уэльса, пацук прыбіраўся ў яго хляве каля двух месяцаў.

«Спачатку я заўважыў, што корм, які я выстаўляў для птушак, нейкім чынам аказваецца ў старых чаравіках, якія ляжалі ў хляве, — кажа Холбрук. — У 99% выпадкаў пацук наводзіць парадак ноччу. Проста неверагодна, што ён іх складае ў скрынку, мне здаецца, ён нават атрымлівае задавальненне ад гэтага працэсу».

Холбрук падазрае, што пацук выкарыстоўвае раскіданыя ім прадметы, каб прыхаваць арэхі, але пакуль сітуацыя прыносіць карысць абодвум насельнікам хлява.

«Мне цяпер нават не трэба наводзіць парадак. Я проста пакідаю ўсякія дробязі каля скрынкі, а зранку яны аказваюцца на сваім месцы», — кажа пенсіянер.

«Ён, напэўна, і жонку маю даставіў бы на месца, калі б я яе пакінуў у хляве», — жартуе ён.

Фота: Animal News Agency

Фота: Animal News Agency

Характэрна што пацук спраўляецца з вельмі рознымі прадметамі, нават з такімі, памер якіх большы за саму жывёлу.

«Я трохі з гэтым эксперыментаваў і пакідаў на стале розныя рэчы, каб паглядзець, ці зможа ён іх падняць», — тлумачыць ён.

Холбрук сутыкаецца з пацуком-прыбіральшчыкам ужо не ўпершыню.

У 2019 годзе, калі ён жыў у Брысталі, яго сябар папрасіў яго ўсталяваць камеру начнога бачання, каб сфатаграфаваць яшчэ аднаго грызуна-аматара чысціні. Ён таксама збіраў рэчы ў хляве і акуратна складваў іх у скрынку.

«Гэта відэа стала вірусным і яго паглядзелі людзі ва ўсім свеце, — кажа пенсіянер. — Так што я і паверыць не мог, што ў нас у Білт-Уэлс праз некалькі гадоў адбываецца тое ж самае».

Чытайце таксама:

Атруту ад пацукоў раскідалі ў «Каскадзе» — пацярпелі сабакі і галубы

«Лезуць праз унітаз». Жыхары аднаго з гродзенскіх дамоў сутыкнуліся з нашэсцем пацукоў з падвала

«Парыж проста кішыць пацукамі». Амерыканскі блогер паказаў, як шмат грызуноў бегае па французскай сталіцы

Клас
32
Панылы сорам
0
Ха-ха
9
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
1