«Сёння дзень, калі мы знаходзімся ў чаканні чагосьці светлага і дзіўнага. У чаканні цуду…

Але якога «цуду» чакаюць беларусы сёння? Убачыць і абняць блізкіх, якіх няма побач. Вярнуцца дадому і адчуваць сябе ў бяспецы. Жыць у свабоднай квітнеючай краіне, а не шукаць бліжэйшае месца для эміграцыі. Атрымліваць за працу годнае ўзнагароджанне і ні ў чым не мець патрэбы.

Пагадзіцеся, гэта не нешта фантастычнае або чароўнае. Гэта рэальнасць, якую заслугоўвае кожны з нас. І толькі нам з вамі па сілах яе пабудаваць.

Дарагія, сёння ў светлае свята Божага Нараджэння я хачу пажадаць вам сілаў, смеласці і веры ў сябе, каб увасобіць у жыццё тое, пра што марыце больш за ўсё.

З Раством вас!», — сказала ў сваім відэазвароце Ціханоўская.

Чытайце таксама:

Праваслаўныя рыхтуюцца да Раства, а каталікі адзначаюць Тры Каралі

«Як сапраўдны цуд на Каляды». Сям’я атрымала паштоўку ад Паліны Шарэнды-Панасюк

Упершыню частка беларускіх праваслаўных будзе адзначаць Каляды 25 снежня па новым стылі

Клас
21
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0