Паводле дакумента, грамадзяне Беларусі і Нікарагуа змогуць узаемна знаходзіцца, уязджаць або рухацца транзітам на тэрыторыі абедзвюх краін без візаў.

Аднак тэрмін знаходжання беларусаў у Нікарагуа не павінен перавышаць 90 дзён з дня ўезду або больш за 90 дзён за час каляндарнага года. Калі ж хто захоча затрымацца там на большы тэрмін, то яму адкрываць візу ўсё ж прыйдзецца.

Пагадненне заключаецца на нявызначаны перыяд.

Праўда, з Мінска да Манагуа, сталіцы Нікарагуа, прамых рэйсаў няма, ёсць толькі з некалькімі перасадкамі. Паводле даных сэрвісаў па падборы авіябілетаў, найбольш аптымальныя маршруты: Мінск — Кутаісі — Мадрыд — Маямі — Манагуа (амаль 54 гадзіны ў дарозе) альбо Вільня — Осла — Маямі — Манагуа (каля 19 гадзін дарогі без уліку часу даезду да Вільні).

Адлегласць паміж Мінскам і Манагуа — 10 405 км.

Чытайце таксама:

Пераможцай конкурсу прыгажосці «Міс Сусвет» стала прадстаўніца Нікарагуа

Лукашэнка назваў тры пункты апоры ў Лацінскай Амерыцы

«Такіх эмоцый, што «ваў!» — іх шмат!» Падарожнік з Салігорска расказаў, як праехаў на скутары ўсю Лацінскую Амерыку

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0