Святлана Ціханоўская. Фота: ОСЦ

Святлана Ціханоўская. Фота: ОСЦ

Кіраўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская 15—18 студзеня возьме ўдзел у Сусветным эканамічным форуме ў Давосе (Швейцарыя), паведаміў «Позірку« яе галоўны дарадца Франак Вячорка.

Паводле яго слоў, удзел палітыка ў гэтым форуме дае магчымасць «абмеркаваць дэмакратычную будучыню Беларусі і пагутарыць з сусветнымі лідарамі па актуальных міжнародных пытаннях».

Ціханоўская выступіць на панэлях «Абараняючы адзіны фронт Еўропы», «Куды ідзе свабода выказвання меркаванняў?», возьме ўдзел у мерапрыемствах з удзелам кіраўніцтва ААН, СГА, АЭСР, лідараў Нідэрландаў, Латвіі, Тымора-Лешці (Усходняга Тымора) ды інш.

Запланаваныя двухбаковыя сустрэчы, у тым ліку са спікерам парламента Філіпін, прадстаўнікамі міжнароднага бізнэсу і тэхналагічных кампаній.

Чытайце таксама:

Ціханоўская зарэгістравала фонд на імя асуджанага філосафа Уладзіміра Мацкевіча? Канечне, фэйк

Чаму ў Расіі няма сваёй Ціханоўскай?

Чаму Ціханоўская не звальняе Франака Вячорку?

Клас
13
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0