Загінулы расійскі салдат за некалькі кіламетраў ад Андрэеўкі Данецкай вобласці Украіны, верасень 2023 года. Фота: Alex Babenko / AP Photo

Загінулы расійскі салдат за некалькі кіламетраў ад Андрэеўкі Данецкай вобласці Украіны, верасень 2023 года. Фота: Alex Babenko / AP Photo

Страты расійскай арміі па адкрытых крыніцах адсочваюць валанцёры сумесна з «Медыязонай» і «Бі-бі-сі». Зразумела, што атрыманыя такім чынам даныя не адлюстроўваюць рэальны ўзровень стратаў. У гіганцкай Расіі цяжка сабраць звесткі пра ўсіх забітых на вайне. У той жа час наяўныя звесткі дазваляюць заўважыць некаторыя тэндэнцыі.

Адна з іх — другі год вайны быў больш кровапралітным за першы. Толькі за апошнія два тыдні спіс забітых папоўнілі імёны 1175 вайскоўцаў. Сярод іх — пяць афіцэраў у званні ад падпалкоўніка. Усяго на 15 снежня 2023 года пацверджана гібель амаль 3 тысяч афіцэраў, з іх 341 — у званні ад падпалкоўніка і вышэйшых. Таксама афіцыйна пацверджаная смерць двух намеснікаў камандуючых арміямі.

Страты Расіі ў вайне з Украінай Russia's losses in the war with Ukraine Потери России в войне с Украиной

Даныя таксама дазваляюць вызначыць рэгіёны, ураджэнцаў якіх найбольш загінула на вайне. Гэта Свярдлоўская і Чэлябінская вобласці, Башкірыя і Бурація. Праўда, зусім не збіраюцца звесткі пра забітых з акупаваных Данецкай і Луганскай абласцей Украіны. А ў расійскіх крыніцах была інфармацыя, што менавіта мабілізаваныя ў «ДНР» і «ЛНР» неслі самыя страшныя страты ў першыя паўгода вайны. Пра гэта пісаў, у прыватнасці, Ігар Стралкоў (Гіркін), які цяпер зняволены за крытыку правалаў расійскай арміі.

Журналісты расійскай «Медыязоны» звяртаюць увагу, што згодна з іх базамі, з лета да сярэдзіны восені 2022 года асноўны цяжар страт неслі добраахвотнікі. І гэта моцна адрозніваецца ад першых месяцаў вайны, калі найбольшы гінула дэсантнікаў (зіма і пачатак вясны) і мотастралкоў. А вось да канца 2022 года заўважна вырасла колькасць стратаў сярод зняволеных, якія былі мабілізаваныя ў «ПВК Вагнера». А ў сакавіку 2023 года яны сталі самай вялікай катэгорыяй стратаў на вайне.

Даныя таксама дазваляюць прасачыць узрост забітых. Першыя паўгода вайны, калі ва ўварванні ўдзельнічала рэгулярная армія без добраахвотнікаў, мабілізаваных і зняволеных, больш за ўсё смерцяў было ў групе 21-23 гады. Але па статыстыцы за ўвесь перыяд вайны найбольш загінула ў групе 33—35-гадовых.

Страты Расіі ў вайне з Украінай Russia's losses in the war with Ukraine Потери России в войне с Украиной

Журналісты адзначаюць, што атрыманыя даныя няпоўныя і на працягу некалькіх месяцаў яны вырастуць як мінімум на трэць.

Брытанская разведка 30 снежня 2023 года апублікавала справаздачу, у якой адзначана, што ў 2023 годзе Расія страчвала забітымі ці параненымі ў сярэднім 300 байцоў у дзень. Суадносіны забітых ці параненых на сучаснай вайне складаюць 1 да 3 ці 1 да 4 у залежнасці ад якасці медычнай службы.

Як напісаў у сваім акаўнце ў твітары міністр абароны Вялікабрытаніі Грант Шапс (Grant Schapps), калі так будзе працягвацца і ў 2024 годзе, то за тры гады вайны (да 2025 года) Расія будзе мець больш за паўмільёна забітых і параненых. Страшэнная лічба для любой краіны, нават для Расіі.

Як гаворыцца ў справаздачы разведкі ЗША, якая была рассакрэчаная ў сярэдзіне снежня 2023 года, Расія па стане на канец таго года страціла на Украіне 315 тысяч чалавек забітымі і параненымі.

Як бачым, лічбы гіганцкія. Расійскае камандаванне пастаянна заяўляе, што заходнія ацэнкі колькасці расійскіх загінулых у вайне значна перабольшаныя. Але сваіх звестак не прыводзяць. У любым выпадку сапраўдны стан рэчаў бачаць простыя людзі на месцах. Як доўга яшчэ расійскае грамадства будзе цярпець — невядома. Крэмль траціць дзясяткі мільярдаў даляраў на прапаганду і маніпуляцыю свядомасцю. Але, магчыма, ніякая сацыяльная інжынерыя няздольныя вечна хаваць ад грамадства, якія жахі выклікала пачатая Уладзімірам Пуціным і Аляксандрам Лукашэнкам вайна. Выбух можа адбыцца ў любы момант, калі грамадства ўсвядоміць маштаб страт.

Чытайце яшчэ:

Разведка ЗША лічыць, што Расія на вайне ва Украіне страціла 315 тысяч чалавек

Шайгу назваў лічбы страт украінцаў падчас контрнаступу

Клас
72
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
7

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?