Як піша «Валына», пара разам прайшла баі за Марыупаль, вытрымала выпрабаванне палонам і доўгае расстанне.

 

«Гэтае каханне перажыло выпрабаванні, здольныя зламаць наймацнейшых. Пара ўкраінскіх марпехаў паказала, што сапраўдныя пачуцці не ведаюць перашкод, нават калі гэта «пекла на зямлі», — напісаў «Валына». 

Ён дадаў, што Галіна — апошняя дзяўчына-марпех, якая заставалася ў варожым палоне. 

Кантракт з узброенымі сіламі Украіны Галіна падпісала яшчэ ў 2016 годзе. Датуль яна год прапрацавала медыцынскай сястрой у грамадзянскай бальніцы.

 

У кастрычніку 2016 года ў складзе медычна-сястрынскай брыгады Вінніцкага мабільнага шпіталя Галіна адправілася на Луганшчыну. Там яна ўдзельнічала ў эвакуацыі параненых байцоў.

Пасля далучылася да шэрагаў асобнай брыгады марской пяхоты, дзе на пасадзе баявога медыка працягвала ратаваць жыцці ўкраінскіх вайскоўцаў.

У акопах на лініі размежавання ў Данецкай вобласці дзяўчына сустрэла сваё каханне — марпеха Міколу Грыцэняка. Вайна заспела пару ў Данецкай вобласці.

Пад націскам расіян іх падраздзяленне адышло з пазіцый паблізу Марыупаля на тэрыторыю «Азоўсталі». Падчас жорсткіх баёў дзяўчына была параненая.

У маі 2022 года яна разам з Міколам і іншымі пабрацімамі выйшла ў палон. За расійскімі кратамі ў пары не было магчымасці бачыцца. Мікола вярнуўся з палону некалькі месяцаў таму.

Чытайце таксама:

«У людзей у Беларусі няма зброі? Дапаможам». Камандзір палка Каліноўскага расказаў пра сілавы сцэнар, прэтэнзіі і стомленасць

«Мае ныркі не перажылі Бахмута. Але вызваляць Беларусь я гатовы нават без нырак»

«Мне прасцей, што я ніколі не верыла ў цуд». Беларуска з палка Каліноўскага расказала пра франтавыя будні, каханне на вайне і сапраўдную радасць

Клас
36
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2