Такіх рассылак было ўжо некалькі, усе яны прыводзілі да масавых звальненняў у арганізацыях, падпарадкаваных дзяржаве.

І вось напярэдадні Новага года адбылася новая рассылка ад КДБ, у якой пералічаная чарговая «партыя» тых работнікаў, якія трапілі ў поле зроку органаў.

Нам дакладна вядома пра такія рассылкі ў банках, установах адукацыі і аховы здароўя. Тых, хто ў спісах, звальняюць. Застацца на дзяржаўнай рабоце можна толькі ў выпадку матываванай пратэкцыі з боку кіраўніцтва, будучы, напрыклад, незаменным спецыялістам. 

Па словах тых, хто бачыў спісы, КДБ удасканаліла свой алгарытм вылічэння людзей па мабільных сотах. Раней сістэма выдавала памылкі, і ў спісы часцяком уключаліся тыя, хто жыў у раёне правядзення акцый 2020 года або быў выпадковым мінаком. 

Цяпер жа тыя абаненты, якія «трапіліся» на адной акцыі, праганяюцца праз базы абанентаў акцый у іншыя дні, што павышае дакладнасць вызначэння. 

Таксама ў спісы трапляюць людзі, якія пісалі каментары ў пратэсных чатах або ў тэлеграм-каналах.

Яшчэ адная нагода — устаноўка пераводу грошай у фонды падтрымкі пацярпелых або ў бок дэмакратычных арганізацый. У такім выпадку чалавека таксама звальняюць, але пасля выплаты па мультыплікатары (да стократнага) у бюджэт.

Ацаніць хаця б прыкладную колькасці людзей у новай хвалі спісаў немагчыма.

Чытайце таксама:

«Калі вы не напішаце па ўласным жаданні, звольняць нас». Палітычныя звальненні не спыняюцца

У Гомельскім драматычным тэатры — кадравыя чысткі. Зноў праз «палітыку»

«Ніхто не казаў, што назад нельга браць». Кіраўнікі расказваюць, як выкручваюцца падчас звальненняў за палітыку

«Працаваць няма каму». На беларускай чыгунцы — новая хваля палітычных звальненняў (дабраліся і да кіраўніцтва)

Клас
5
Панылы сорам
21
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
9
Абуральна
140