Сайт выглядаў вось так:

Цяпер ён недаступны.

Паведамляецца, што ўзламаная ўнутраная сетка і асноўныя сайты.

Кіберпартызаны сцвярджаюць, што:

— пашкоджаныя дамен-кантролеры;

— выпампавана 90 Гб даных (унутраныя дакументы, бухгалтэрыя, асабістыя даныя супрацоўнікаў); 

— зачышчана ўся бухгалтэрыя, працоўныя станцыі, архівы, бэкапы, серверы вэб-сайтаў.

Кіберпартызаны паведамляюць, што атаку пачалі 29 снежня.

«Звычайна атака ўнутранай сеткі арганізацыі распрацоўваецца ад некалькіх тыдняў да месяцаў. Але, па нашай інфармацыі, сетку БелТА ўжо раней хтосьці спрабаваў шыфраваць, толькі не давёў справы да канца. Мы ведалі, што з тых часоў «дзірак» у сетцы так і не ліквідавалі, і вырашылі скарыстацца гэтым.

Супрацоўнікі БелТА не выконваюць нават мінімальных правілаў камп'ютарнай бяспекі і інфармацыйнай гігіены. Напрыклад, яны карысталіся пірацкім софтам і сістэмамі. Таму лёгка падхапілі нашы «кібербомбачкі» і панеслі вялікія страты», — пішуць Кіберпартызаны.

Чытайце таксама:

«Кіберпартызаны» стварылі кліент Telegram для iOS. Што ён умее і чаму пакуль недаступны для беларусаў унутры краіны

«Па білінгу можна даведацца ўсё жыццё чалавека» — Лупаносаў

Як вызначыць агента ў сваім атачэнні

Клас
81
Панылы сорам
3
Ха-ха
9
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
3