Скрыншот СТБ

Скрыншот СТБ

Намесніка гендырэктара БелАЗа Алега Сцепука прызналі вінаватым у здзяйсненні злачынства па ч. 3 арт. 430 Крымінальнага кодэкса, яму далі 11 гадоў калоніі з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых, адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў і здзяйсненнем юрыдычна значных дзеянняў, на 5 гадоў.

На той жа тэрмін па тым жа артыкуле асуджаны намеснік гендырэктара МТЗ Сяргей Сіраценка. Яго таксама аштрафавалі на 2500 базавых велічынь (92,5 тыс. рублёў) і пазбавілі права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых, адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў і здзяйсненнем юрыдычна значных дзеянняў, на 5 гадоў.

Іншым службовым асобам прадпрыемстваў суд даў ад 7 да 12 гадоў калоніі са штрафам ад 1000 (37 тыс. рублёў) да 2000 (74 тыс. рублёў) базавых велічынь з пазбаўленнем права займаць пасады на тэрмін 5 гадоў.

Маёмасць абвінавачаных, на якую раней быў накладзены арышт, пакінута пад арыштам у кошт забеспячэння выканання прысуду.

***

У лістападзе 2021 года МУС паведаміла аб выкрыцці «маштабнай злачыннай дзейнасці топ-менеджараў цяжкай прамысловасці». Сямёра фігурантаў з Мінскага трактарнага завода і БЕЛАЗа былі затрыманыя з доказамі злачынства. Канфіскавана каля 100 тысяч даляраў.

«Задакументаваныя шматлікія факты атрымання хабараў, якія перадаваліся ў выглядзе наяўных і нерухомасці за перамогу ў тэндэрах на пастаўку дарагога абсталявання, своечасовую аплату тавару. Для канспірацыі хабару маскіраваліся пад фіктыўныя дамовы пазыкі і куплі-продажу нерухомасці», — гаварылася ў паведамленні МУС. 

Суд цягнуўся з 13 чэрвеня 2023 года.

Чытайце таксама:

Імаверна, затрымалі гендырэктара БЕЛАЗа

СК назваў самыя гучныя карупцыйныя справы мінулага года і самы вялікі памер хабару

Еўрапейскі суд адмовіўся здымаць санкцыі з МАЗа і БелАЗа

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1